Сяргей Аляксандравіч Жданок
Сяргей Аляксандравіч Жданок (нар. 20 студзеня 1953, Мінск) — беларускі фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; член-карэспандэнт з 2000), доктар фізіка-матэматычных навук (1994), прафесар (2006). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2008).
Сяргей Аляксандравіч Жданок | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня 1953 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка і хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1994) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 студзеня 1953 года ў Мінску.
У 1976 годзе скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут. З 1979 года — інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1983 года — загадчык лабараторыі, кіраўнік аддзялення Інстытута цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. У 2002—2004 гадах — галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі. З 2004 года — акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. У 2005—2009 гадах — дырэктар Інстытута цепла-і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі. У цяперашні час — старшыня навукова-тэхнічнага савета навукова-вытворчага прадпрыемства «Перспектыўныя даследаванні і тэхналогіі».
Навуковыя працы ў галіне фізікі і хіміі нераўнаважных працэсаў і іх тэхнічных прыкладанняў. Заклаў тэарэтычныя асновы нелінейнай вагальнай кінетыкі і распрацаваў тэхналагічныя працэсы, заснаваныя на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцяў газаў і плазмы. Тэарэтычна прадказаў у 1980 годзе эфект «звышраўнаважнай» іанізацыі малекулярных газаў, які быў пасля знойдзены эксперыментальна ў ЗША. Стварыў аналітычную тэорыю малекулярных СА-лазераў, якая легла ў аснову распрацоўкі ў СССР магутных квантавых генератараў, якія маюць высокія значэнні каэфіцыента карыснага дзеяння. Распрацаваныя ім падыходы да аналізу працэсаў гарэння ў порыстых сістэмах прывялі да стварэння новага класа ачышчальных прылад, радыяцыйных награвальнікаў і хімічных рэактараў. Пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлены сінтэз вугляродных нанатрубак у нераўнаважных умовах, што важна для вытворчасці і прымянення вугляродных нанаструктураваных матэрыялаў (нанаэлектроніка, будаўнічыя і канструкцыйныя матэрыялы, біямедыцына).
Узнагароды і прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплекса і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».
- медаль Францыска Скарыны (2002).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Сяргей Аляксандравіч Жданок у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)