Сяргей Леанідавіч Станкевіч

танцоўшчык

Сяргей Леанідавіч Станкев́іч[2][3] (нар. 17 студзеня 1961) — танцоўшчык, выканаўца народных танцаў. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999).

Сяргей Леанідавіч Станкевіч
Дата нараджэння 17 студзеня 1961(1961-01-17)[1] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія танцор
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Слуцку. У 1979 годзе скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча ў Мінску. 3 1979 года ў ансамблі песні і танца Балтыйскага флоту. 3 1983 года працуе ў Дзяржаўным ансамблі танца Рэспублікі Беларусь, адначасова з 1998 года рэпетытар[2], з 2000 года памочнік рэпетытара і інспектар балета ансамбля[3].

Творчасць правіць

Творчасці Сяргея Станкевіча ўласцівы характарнасць, артыстызм, тэхнічнасць. Сярод выкананых народных танцаў — сола ў сюжэтных, пераважна жартоўных, танцах-сцэнках «Янка», «Крутуха», «Вечарына», «Вясковыя гульні», «Кадрыля на зэдліках», сюіце «Каляды» і інш.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Станке́віч Сяргей Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Станке́віч Сяргей Леанідавіч // Беларускі фальклор. Энцыклапедыя ў 2-х тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Беларуская энцыклапедыя, 2006. — Т. 2: Л—Я. — С. 559. — 828 с. — 2 000 экз. — ISBN ISBN 985-11-0366-7.