Сяргей Матырка
Сяргей Матырка (нар. 18 сакавіка 1985, в. Слабодка, Лепельскі раён) — беларускі перакладчык, рэдактар.
Сяргей Матырка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
прэмія імя Карласа Шэрмана (2022) |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 2008 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Нямецкая і англійскія мовы», вывучаў нямецкую і швейцарскую літаратуры ў магістратуры і аспірантуры[1].
Творчасць
правіцьМае пару перакладных апавяданняў у часопісе «Макулатура», пераклаў на беларускую мову асобныя творы Ніла Геймана, Янаша (Горста Экерта), Фрэнсіса Скота Фіцджэральда[2].
Першы значны мастацкі пераклад з нямецкай мовы — «Дзівосныя гісторыі на дабранач» Эрвіна Мозэра (Янушкевіч, 2019)[3][2].
Пераклаў на беларускую мову раман «Крабат. Легенда Чорнага млына» Отфрыда Пройслера (Янушкевіч, 2021), «На Заходнім фронце без перамен» Эрыха Марыі Рэмарк (Папуры, 2025).
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана:
- 2020: Пераклад дзіцячай кнігі — за пераклад кнігі Эрвіна Мозэра «Дзівосныя гісторыі на дабранач».
- 2022: за пераклад рамана «Крабат. Легенда Чорнага млына» Отфрыда Пройслера за «глыбокае прачытанне складанай казкі і майстэрскае захаванне міфалагічных элементаў»[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Сяргей Матырка . Беларускі ПЭН (16 мая 2016). Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ а б Сяргей Матырка – Аўтар . Аўдыятэка. Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ Дзівосныя гісторыі на дабранач / Эрвін Мозэр; пераклад з нямецкай Сяргея Матыркі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 240 с.
- ↑ Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана . Наша Ніва (2 снежня 2023). Праверана 9 сакавіка 2024.