Сяргей Мікалаевіч Урванцоў
Сяргей Мікалаевіч Урванцоў (12 чэрвеня 1863, Казань — 5 студзеня 1937) — беларускі медык і арганізатар аховы здароўя[1].
Сяргей Мікалаевіч Урванцоў | |
---|---|
руск.: Сергей Николаевич Урванцов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1937 (73 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьПаходжанне і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў Казані ў сям’і Мікалая Мікалаевіча Урванцова, прадстаўніка вядомага казанскага роду[2]. Браты Сяргея Урванцова, Леў і Мікалай, а таксама сын Льва Міхаіл, былі вядомыя прафесійнай дзейнасцю, звязанай з тэатральнай справай[2].
Скончыў медыцынскае аддзяленне Казанскага Імператарскага ўніверсітэта ў 1893 годзе[2][3]. У 1898 годзе атрымаў званне доктара медыцыны[1].
Прафесійная дзейнасць
правіцьУ 1902 годзе ўзначаліў туберкулёзны санаторый Чырвонага Крыжа ва Уфімскай губерні[3].
З 1907 года займаў пасаду ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Мінскага губернскага праўлення[4]. Гэтую пасаду займаў да 1917 года[3].
У савецкі час ён працаваў загадчыкам лячэбным і санітарна-эпіядэміялагічным аддзеламі Мінскага губернскага аддзела аховы здароўя БССР, а потым — галоўным урачом некалькіх мінскіх бальніц[3].
Памёр 5 студзеня 1937 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска[3].
Грамадская дзейнасць
правіцьАдразу пасля прыезду на працу ў Мінск стаў актыўным членам Таварыства мінскіх урачоў, а ў хуткім часе і яго прэзідэнтам[3]. Стаў ініцыятарам правядзення першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі дабрадзейнай акцыі «Дзень белай кветкі »[3][5].
Па ініцыятыве С. Урванцова была створана і запрацавала ў Мінску хуткая медыцынская дапамога[3][6][7].
Ганаровы член Таварыства мінскіх урачоў, ганаровы член Мінскага таварыства аховы народнага здароўя[1].
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Надзеяй Мікалаеўнай Урванцовай (? — 8 сакавіка 1929). Мелі дачку.
Навуковая дзейнасць
правіцьБольш за 15 навуковых прац[3] па тэорыі і практыцы развіцця медыка-санітарнай справы ў дарэвалюцыйнай Беларусі, абагульненні вопыта барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі[1].
Асобныя працы
правіць- Медико-санитарный очерк города Минска. 1910
- История ночных врачебных дежурств в г. Минск//Минские врачебные известия. — 1910. — № 10
- Краткий исторический очерк больницы для хроников. 1925
- История развития врачебного дела в Минской губернии в дореволюционное время. 1928
Зноскі
- ↑ а б в г Урванцов, Сергей Николаевич (доктор медицины ; 1863—1937) (руск.)
- ↑ а б в Три века дома Урванцовых (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з Марина Баранова. Урванцовы. Отец и сын (руск.)
- ↑ Памятная книжка Минской губернии на 1907 год. С. 53 (руск.)
- ↑ Энтузиасты в белых халатах Архівавана 21 лютага 2019. (руск.)
- ↑ Каплиев А. А. Медицинская периодическая печать Беларуси первой трети XX столетия как источник по истории развития здравоохранения(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Капліеў А. А.Карэты ратавання. Вытокі службы хуткай медыцынскай дапамогі ў Мінску (канец xix — пачатак хх стагоддзя)
Літаратура
правіць- Урванцо́ў Сяргей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 252. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2006.
- История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011.
- Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь / [Авт.-сост.: Л. С. Мелешко и др.]. ― Минск, 2001.
- Беляцкий, Д. П. Сергей Николаевич Урванцов / Д. П. Беляцкий // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 10. — С. 76—78.