Сяргей Валянцінавіч Новікаў
(Пасля перасылкі з Сяргей Новікаў)
Сярге́й Валянці́навіч Но́вікаў (нар. 27 красавіка 1979, Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі біятланіст, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў індывідуальнай гонцы, трохразовы чэмпіён зімовай універсіяды, двухразовы чэмпіён Еўропы. Займаецца біятлонам з 1991. Дакладнасць стральбы па дадзеных за 2009-10 — 91 %. Жыве ў Магілёве. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2010).
Сяргей Валянцінавіч Новікаў | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | біятлон |
Нарадзіўся |
27 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 184 см |
Вага | 78 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дасягненні
правіць- Чэмпіянаты свету:
- 4-е месца, эстафета — 2005
- Сярэбраны медаль, змешаная эстафета — 2008
- Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2006 года.
- Алімпійскія гульні 2010 (Ванкувер):
- 2-е месца, індывідуальная гонка 20 км
Агульны залік кубка свету
правіць- 2002—2003 — 60-е месца (26 ачкоў)
- 2003—2004 — 74-е месца (7 ачкоў)
- 2004—2005 — 61-е месца (37 ачкоў)
- 2005—2006 — 44-е месца (79 ачкоў)
- 2006—2007 — 57-е месца (33 ачка)
- 2007—2008 — 50-е месца (58 ачкоў)
- 2008—2009 — 42-е месца (182 ачка)
- 2009—2010 — 26-е месца (346 ачкоў)
- 2010—2011 — 86-е месца (27 ачкоў)
- 2011—2012 — 51-е месца (105 ачкоў)
- 2012—2013 — 75-е месца (26 ачкоў)
Палітычныя погляды
правіцьПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].
Крыніцы
правіць- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Валянцінавіч Новікаў
- Сяргей Новікаў — профіль на сайце IBU (англ.)
- Анкета на сайце Беларускай Федэрацыі біятлона(недаступная спасылка)