Сяргей Паўлавіч Костычаў
Сяргей Паўлавіч Костычаў (26 красавіка [8 траўня] 1877, Санкт-Пецярбург — 21 жніўня 1931, Алушта (Крым)) — расійскі і савецкі фізіёлаг, біяхімік і анатам раслін, мікрабіёлаг. Акадэмік Расійскай Акадэміі навук (1923).
Сяргей Паўлавіч Костычаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (20) мая 1877 ці 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1931[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік, батанік, мікрабіёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | біяхімія, анатомія раслін[4], фізіялогія раслін[d][4], мікрабіялогія[4] і plant biochemistry[d][4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | акадэмік РАН[d] (1923) |
Альма-матар | |
Член у |
|
У 1900 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (аддзяленне прыродазнаўчых навук) і быў пакінуты для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.
У 1901—1903 гадах стажыраваўся ў Цюрыху і Гейдэльбергу ў найбуйнейшых біяхімікаў тых гадоў — Э. Шульцэ і А. Кеселя. Пасля вяртання прызначаны асістэнтам пры кафедры батанікі Ваенна-медыцынскай акадэміі, але працягнуў навуковую працу на кафедры фізіялогіі і анатоміі раслін Пецярбургскага ўніверсітэта.
Тэмы дысертацый: магістарскай — «Даследаванні над анаэробным дыханнем раслін» (1907), доктарскай — «Фізіёлага-хімічныя даследаванні над дыханнем раслін» (1911). У іх вылучыў сваю тэорыю дыхання, давёўшы цесную сувязь паміж анаэробным і нармальным (кіслародным або аэробным) дыханнем у раслін. Паказаў, што спіртовае закісанне не з’яўляецца першай фазай дыхання (як лічылі да яго работ), але абодва гэтыя працэсы звязаны агульнымі прамежкавымі прадуктамі ператварэння вугляводаў.
Навуковыя даследаванні Костычаў спалучаў з педагагічнай працай. У 1907 годзе ён стаў прыват-дацэнтам Пецярбургскага ўніверсітэта (1907), а ў 1910 годзе абраны прафесарам батанікі і мікрабіялогіі ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце і на Вышэйшых жаночых курсах. З 1916 года загадчык кафедры фізіялогіі і анатоміі раслін Пецярбургскага ўніверсітэта.
З 1918 годзе кансультант аддзела бактэрыялогіі Сельскагаспадарчага Вучонага камітэта. Пасля яго пераўтварэння ў Дзяржаўны інстытут доследнай аграноміі загадваў аддзелам мікрабіялогіі. Пасля рэарганізацыі аддзела ва Усесаюзны інстытут сельскагаспадарчай мікрабіялогіі УАСГНІЛ (1930) прызначаны яго дырэктарам.
2 снежня 1922 года быў абраны членам-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук па аддзяленні фізіка-матэматычных навук (разрад біялагічны).
Акадэмік па аддзяленні фізіка-матэматычных навук (батаніка) — з 6 кастрычніка 1923 года.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 11 ліпеня 2022.
- ↑ Костычев Сергей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Костычев Сергей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура правіць
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)