Сяргей Рыгоравіч Герасімец

савецкі і беларускі футбаліст і трэнер

Сяргей Рыгоравіч Герасімец (13 кастрычніка 1965, Кіеў26 верасня 2021) — украінскі, беларускі і расійскі футбаліст, нападнік; трэнер па футболе. Майстар спорту СССР (1986). Футбаліст года Беларусі (1993).

Футбол
Сяргей Рыгоравіч Герасімец
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1965(1965-10-13)[1]
Памёр 26 верасня 2021(2021-09-26)[2] (55 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,76 м
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
1983—1984 Дынама Кіеў 0 (0)
1984—1986 Рось Белая Царква[d] 56 (7)
1986—1988 Шахцёр (Данецк) 50 (4)
1989—1993 Дынама Мінск 94 (24)
1993—1996 Бней Іегуда[d] 66 (20)
1997 Балтыка (Калінінград)[d] 13 (5)
1997—1999 Зеніт Санкт-Пецярбург 49 (9)
1999 Каўнас[d] 5 (2)
2000 Дынама Санкт-Пецярбург[d]
2001—2002 Тарпеда-МАЗ (Мінск) 32 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1965 года ў Кіеве. Пачынаў спартыўную кар'еру ў мясцовым «Дынама». Быў таксама гульцом данецкага «Шахцёра», мінскага «Дынама», «Зеніта», іншых клубаў. Завяршыў кар'еру футбаліста ў 2002 годзе ў беларускім клубе «Тарпеда-МАЗ». Далей працаваў трэнерам у дробных расійскіх футбольных клубах.

Пасля распаду СССР стаў гульцом зборнай Беларусі па футболе, правёў у складзе каманды 25 гульняў, у якіх забіў 7 мячоў. Асабліва запомніўся пераможны гол у гульні з Нідэрландамі ў адборачным матчы да чэмпіянату Еўропы, забіты ў чэрвені 1995 года[3].

Памёр 26 верасня 2021 года[4].

Зноскі