Сяргей Сямёнавіч Сабянін

Мэр Масквы (з 2010)

Сяргей Сямёнавіч Сабянін (руск.: Серге́й Семёнович Собя́нин, нар. 21 чэрвеня 1958 года, сяло Няксімваль, Бярозаўскі раён, Ханты-Мансійская нацыянальная акруга, Цюменская вобласць) — расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Сяргей Сямёнавіч Сабянін
руск.: Сергей Семёнович Собянин
Мэр Масквы[d]
з 5 чэрвеня 2010
намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі[d]
12 мая 2008 — 21 кастрычніка 2010
Папярэднік Сяргей Яўгенавіч Нарышкін
Пераемнік Вячаслаў Віктаравіч Валодзін
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[d]
14 лістапада 2005 — 7 мая 2008
Папярэднік Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў
Пераемнік Сяргей Яўгенавіч Нарышкін
губернатар Цюменскай вобласці[d]
26 студзеня 2001 — 14 лістапада 2005
Папярэднік Леанід Юліянавіч Ракецкі[d]
Пераемнік Уладзімір Уладзіміравіч Якушаў
прадстаўнік у Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
27 студзеня 1997 — 22 студзеня 2001
член Савета Федэрацыі[d]
6 лютага 1996 — 22 студзеня 2001
Нараджэнне 21 чэрвеня 1958(1958-06-21)[1] (65 гадоў)
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць інжынер, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт sobyanin.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мэр Масквы (21 кастрычніка 2010 года надзелены паўнамоцтвамі мэра Маскоўскай гарадской думай, з 12 верасня 2013 года, пасля перамогі на выбарах). Вядомы як адзін з лідараў партыі «Адзіная Расія», з 2001 года ўваходзіць у яе Вышэйшы савет, з’яўляецца членам прэзідыума маскоўскага Рэгіянальнага савета партыі, а таксама з сакавіка 2011 па снежань 2012 года ўзначальваў маскоўскае аддзяленне «Адзінай Расіі». Сапраўдны дзяржаўны саветнік Расійскай Федэрацыі 1 класа (2006).

Раней Сабянін займаў пасады кіраўніка горада Кагалыма (1991—1993), старшыні Думы (парламента) Ханты-Мансійскай акругі (1994—2000). У студзені 1996 года ў сваёй пасадзе стаў членам Савета Федэрацыі, у лютым 1996 года — членам, а ў ліпені 1998 — старшынёй Камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і судова-прававых пытаннях. Пасля 2000 года займаў пасады губернатара Цюменскай вобласці (2001—2005), кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна (2005—2008), кіраўніка апарата ўрада ў рангу віцэ-прэм’ера РФ (2008—2010). На прэзідэнцкіх выбарах 2008 года ўзначальваў перадвыбарчы штаб Дзмітрыя Мядзведзева.

Зноскі

  1. Sergej Sobjanin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі Правіць