Сяргей Уладзіміравіч Шапавал

украінскі футбаліст

Сяргей Шапавал (нар. 7 лютага 1990, Ворзэль, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Шапавал
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Шапавал
Нарадзіўся 7 лютага 1990(1990-02-07)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
2003—2004 Украіна Лакаматыў (Кіеў)
2004—2005 Украіна Атрадны (Кіеў)
2005—2007 Украіна Змена-Абалонь (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Украіна Нафком (Бравары) 43 (3)
2010 Украіна Ніва (Цярнопаль) 6 (1)
2010 Украіна Фенікс-Ільічовец (Калініна) 3 (1)
2011 Украіна Львоў 11 (1)
2011 Польшча Палонія (Лешна) 12 (7)
2012—2015 Малдова Ціраспаль 86 (11)
2015 Украіна Чарнаморац (Адэса) 7 (0)
2016—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 66 (3)
2018 Беларусь Гомель 12 (2)
2019—2021 Ганконг Лі Ман 35 (4)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 11 (0)
2022 Украіна Пэрэмога (Дніпро) 0 (0)
2022 Польшча Нараў (Астралэнка) 0 (0)
2022 Ісландыя Дальвік/Рэйнір
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся ў Ворзелі (Кіеўская вобласць), дзе і пачаў займацца футболам у трэнера Валянціна Пятровіча Лысова[3]. У ДЮФЛ гуляў у камандах кіеўскіх школ «Лакаматыў», «Атрадны» і «Змена-Абалонь». З 2007 года гуляў у Другой лізе за «Нафком» (Бравары), а затым у Першай за «Ніву» (Цярнопаль), «Фенікс-Ільічовец» (Калініна), «Львоў».

«Ціраспаль» правіць

У 2011 годзе перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна чэмпіянату Польшчы «Палонія» (Лешна). У перыяд з 2012 па 2015 год гуляў у Малдове за клуб «Ціраспаль». У Нацыянальнай Дывізіі дэбютаваў 10 сакавіка 2012 года ў матчы 19 тура «Ціраспаль» — «Кастулень» (3:1), замяніўшы ў канцы матча Віктара Булата. У складзе прыднястроўскіх «гараджан» за 3,5 года адыграў 86 матчаў у чэмпіянатах Малдовы і 4 у еўракубках. Станавіўся ўладальнікам Кубка Малдовы (2012/13) і срэбраным прызёрам чэмпіянату Малдовы (2013/14). Улетку 2015 года, знаходзячыся ў адпачынку, ад капітана каманды даведаўся пра расфарміраванне ціраспальскага клуба[4].

«Чарнаморац» правіць

11 ліпеня 2015 года Шапавал падпісаў двухгадовы кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[5]. Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у матчы першага тура чэмпіянату 2015/16 супраць данецкага «Алімпіка»[3]. 7 снежня 2015 года было афіцыйна паведамлена аб скасаванні кантракта паміж Сяргеем і «Чарнаморцам» па ўзаемнай згодзе[6]. Усяго за «маракоў» правёў 7 сустрэч у чэмпіянаце, 2 гульні ў Кубку Украіны і 1 паядынак у моладзевым першынстве.

«Тарпеда-БелАЗ» правіць

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе жодзінцаў стаў асноўным апорным паўабаронцам, заставаўся ім і ў сезоне 2017. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].

«Гомель» правіць

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Гомеля»[9]. У першым жа матчы за новую каманду 21 ліпеня адзначыўся дублем у браму магілёўскага «Дняпра» (выніковы лік 2:0). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў гомельскую каманду па заканчэнні кантракта[10].

«Лі Ман» правіць

У студзені 2019 года перайшоў у ганконгскі клуб «Лі Ман»[11].

«Дынама» Брэст правіць

У ліпені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[12].

Апошнія гады правіць

У студзені 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Пэрэмога» з Другой лігі Украіны[13], аднак у сакавіку, так і не згуляўшы за каманду, перабраўся ў польскі «Нараў». У маі 2022 годзе апынуўся ў клубе «Дальвік/Рэйнір» з чацвёртага дывізіёна Ісландыі, дзе гуляў да канца 2022 года.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Sergiy Shapoval // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Serhiy Shapoval // FBref.com
  3. а б Дебют Сергея Шаповала за «Черноморец» (руск.)(недаступная спасылка). Ирпенский общественный портал (18 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
  4. Сергей Шаповал: «В ФК „Тирасполь“ работали люди, которые делали всё, чтобы футболист думал только об игре» (руск.). «Молдавский футбол» (13 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
  5. Ещё два новичка «Черноморца» (руск.). ФК «Черноморец» Одесса (11 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
  6. Сергей Шаповал покидает «Черноморец» (руск.). ФК «Черноморец» Одесса (7 снежня 2015). Праверана 7 снежня 2015.
  7. Украинский хавбек Сергей Шаповал подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ". football.by.
  8. Сергей Шаповал покинул "Торпедо-БелАЗ". football.by.
  9. Экс-жодинец Шаповал пополнил ряды "Гомеля". football.by.
  10. Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель". football.by.
  11. Экс-полузащитник "Гомеля" и "Торпедо-БелАЗ" продолжит карьеру в Гонконге. football.by.
  12. Юдчиц и Шаповал перешли в брестское «Динамо». by.tribuna.com
  13. Бывший полузащитник брестского "Динамо" перешел в украинский клуб. football.by.