Сяргей Юльянавіч Шлапак

Сяргей Юльянавіч Шлапак (нар. 17 лютага 1952, Полацк Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Сяргей Юльянавіч Шлапак
Нараджэнне 17 лютага 1952(1952-02-17) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў майстрам, старшым прарабам, галоўным інжынерам, старшынёй аб’яднанага прафкама, сакратаром парткама, намеснікам кіраўніка трэста № 17 «Лаўсанбуд». Займаў пасаду старшыні выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў горада Магілёва. Быў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, намеснікам генеральнага дырэктара па капітальнаму будаўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі