Сігмундур Давід Гунлаўгсан
Сігмундур Давід Гунлаўгсан (ісл.: Sigmundur Davíð Gunnlaugsson, нар. 12 сакавіка 1975 г., Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр з мая 2013 года па красавік 2016 года.
Сігмундур Давід Гунлаўгсан Sigmundur Davíð Gunnlaugsson | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
10 мая 2013 — 5 красавіка 2016 | |||
Прэзідэнт | Олафур Рагнар Грымсан | ||
Папярэднік | Ёхана Сігурдардоцір | ||
Пераемнік | Сігюрдзюр Інгі Ёўхансан | ||
Партыя | Прагрэсіўная партыя | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, журналіст, эканаміст | ||
Нараджэнне | 12 сакавіка 1975[1][2] (45 гадоў) | ||
Бацька | Гунлаўгур Магнус Сігмундсан[d] | ||
Сайт | sigmundurdavid.is | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Сігмундур Давід Гунлаўгсан нарадзіўся ў Рэйк’явіку. Яго бацька неаднаразова абіраўся ў альтынг, працаваў у розных краінах як прадстаўнік ісландскай авіякампаніі. З 1982 па 1985 г. Сігмундур жыў у Вашынгтоне, дзе яго бацька працаваў у Сусветным банку. Пасля заканчэння школы ён з 1995 года вучыўся ва Універсітэце Ісландыі, дзе вывучаў эканоміку. На практыцы працаваў у Маскве і Капенгагене. Сканчаў вучобу ў Оксфардзе. З 2000 па 2007 працаваў журналістам на дзяржаўнай радыёстанцыі RUV.
Пасля паразы Прагрэсіўнай партыі на парламенцкіх выбарах у 2009 годзе Сігмундур Давід Гунлаўгсан узначаліў гэтую партыю. Быў абраны ў альтынг па акрузе Паўночны Рэйк’явік. На выбарах у красавіку 2013 года Прагрэсіўная партыя апынулася ў лідарах у парламенце. Столькі ж дэпутатаў атрымала і Партыя незалежнасці. Прэзідэнт Ісландыі Олафур Рагнар Грымсан 30 красавіка 2013 г даў Сігмундуру мандат на фармаванне ўрада.
Папярэднік: Ён Сігурдсан |
Старшыня Прагрэсіўнай партыі 2009-2016 |
Пераемнік: Сігюрдзюр Інгі Ёўхансан |
Папярэднік: Ёхана Сігурдардоцір |
Прэм'ер-міністр Ісландыі 2013 - 2016 |
Пераемнік: Сігюрдзюр Інгі Ёўхансан |
Зноскі
- ↑ Sigmundur David Gunnlaugsson // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sigmundur Davíð Gunnlaugsson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.