Сігрыд Арнольдсан

Сігрыд Арнольдсан (шведск.: Sigrid Arnoldson; нар. 20 сакавіка 1861, Стакгольм, Швецыя — 7 лютага 1943, Стакгольм, Швецыя) — шведская оперная спявачка (сапрана) і музычны педагог; вучаніца Дэзірэ Арта.

Сігрыд Арнольдсан
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 20 сакавіка 1861(1861-03-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1943(1943-02-07)[1] (81 год)
Месца смерці
Краіна
Бацька Oscar Arnoldson[d][1]
Музычная дзейнасць
Педагог Désirée Artôt[d]
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Litteris et Artibus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сігрыд Арнольдсан нарадзілася 20 сакавіка 1861 года ў Стакгольме ў сям’і Карла Оскара Арнольдсана (англ.: Carl Oskar Arnoldson) — опернага спевака-тэнара, які з дзіцячых гадоў займаўся з дачкой вакалам. Таксама з Сігрыд ахвотна займаўся іншы шведскі оперны спявак, барытон Фрыц Арльберг (англ.: Fritz Arlberg). Пазней яна ўдасканальвала сваё майстэрства, займаючыся з самымі знакамітымі музычнымі педагогамі таго часу.

Прафесійны дэбют Сігрыд Арнольдсан адбыўся ў 1885 годзе ў Нацыянальным тэатры горада Прагі, дзе яна выканала ролю Разіны ў оперы Джаакіна Расіні «Севільскі цырульнік».

Валодаючы прыгожым каларатурным сапрана, з поспехам выступала ў ролі Маргарыты ў «Фаўсце», Джульеты ў «Рамэа і Джульеце» і Разіны ў «Севільскі цырульніке» (апошняя стала яе «візітнай карткай») і іншых операх. Яна неаднаразова гастралявала ў італьянскай оперы ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Варшаве і іншых буйных еўрапейскіх гарадах[4]. Яе голас захоўваецца на некалькіх запісах, зробленых у горадзе Берліне для Gramophone Company паміж 1906 і 1910 гадамі.

У 1910 годзе Сігрыд Арнольдсан была прынята членам у Шведскую каралеўскую акадэмію музыкі. Яна сышла са сцэны ў 1911 году, пасля чаго больш 25 гадоў выкладала спяванне ў Вене.[5]

У 1938 годзе Сігрыд Арнольдсан вярнулася ў родны горад, дзе працягвала выкладаць вакал да самай сваёй смерці.

Сігрыд Арнольдсан памерла 7 лютага 1943 года і была пахавана на мясцовых могілках.

 
Сігрыд Арнольдсан

Зноскі

  1. а б в г д Sigrid Arnoldson-Fischof — 1917.
  2. Sigrid Arnoldson // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
  3. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. Арнольдсон Зигфрид // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  5. Сігрыд Арнольдсан (Sigrid Arnoldson) | Belcanto.ru. www.belcanto.ru. Праверана 22 кастрычніка 2019.

Спасылкі правіць