Сі́дзень, або Чортаў Мох[1] — балота пераважна вярховага тыпу (92 %) на захадзе Шумілінскага раёна, у міжрэччы вусцевай часткі Обалі і Заходняй Дзвіны. Мае значныя запасы гідролізнага торфу. Уваходзіць у склад Обальскай комплекснай базы бітумнай і гідролізнай сыравіны. Плошча складае 0,6 тыс. га, у межах прамысловага паклада 0,5 тыс. га. Глыбіня торфу да 8,5 м, сярэдняя 3,5 м, ступень распаду вярховага торфу 24 %, попельнасць 3 %. На 1 студзеня 1984 года запасы торфу 2,6 млн т. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.

Сідзень
Каардынаты: 55°21′11″ пн. ш. 29°02′43″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Шумілінскі раён
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Плошча 6 км²
Сідзень (Беларусь)
Сідзень
Сідзень
Сідзень (Віцебская вобласць)
Сідзень
Сідзень

Зноскі

  1. Паводле старых карт

Літаратура правіць