Сіла Карыяліса
Сіла Карыялі́са — інерцыйны эфект, які на Зямлі абумоўлены яе вярчэннем вакол сваёй восі і праяўляецца ў тым, што ўсе целы, якія рухаюцца адносна зямной паверхні, у паўночным паўшар'і атрымліваюць паскарэнне ўправа, а ў паўднёвым — улева. Назва ад прозвішча французскага вучонага Г. Карыяліса, які сфармуляваў паняцце адноснага руху.
Сіла Карыяліса ўплывае на напрамак руху паветраных масы, марскіх цячэнняў, выклікае падмыў берагоў рэк.
Адхіляючая сіла вярчэння Зямлі
правіцьАдхіляючая сіла вярчэння Зямлі — прыватны выпадак сілы Карыяліса, адна з сіл інерцыі, наяўнасць якой дазваляе ўлічваць уплыў вярчэння Зямлі вакол сваёй восі на рух любога цела адносна зямной паверхні. Адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўночным паўшар’і, улева — у Паўднёвым. У выніку рэчышчы рэк паступова адхіляюцца, іх правыя берагі (у Паўночным паўшар’і) больш стромкія (размываюцца), чым левыя (закон Бэра).
Літаратура
правіць- Карыяліса сіла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.