Сіліманіт
мінерал
Сілімані́т[1] — мінерал падкласа стужачных сілікатаў, Al(AlSiO5). Названы ў гонар амерыканскага хіміка Бенджаміна Сілімана (B. Silliman).
Сіліманіт | |
---|---|
![]() | |
Формула | Al(AlSiO5) |
Прымесь | Fe |
Сінгонія | рамбічная |
Крышталічная рашотка | a = 7,484, b = 7,672, c = 5,77, Z = 4 |
Крышталічная рашотка | a = 7,484, b = 7,672, c = 5,77, Z = 4 |
Колер | бясколерны, шэры, светла-буры, зеленаваты, блакітнаваты |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны шаўкавісты |
Празрыстасць | празрысты, паўпразрысты |
Цвёрдасць | 6,5—7,5 |
Спайнасць | дасканалая па {010} |
Злом | няроўны |
Шчыльнасць | 3,24 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nα = 1,653—1,661 nβ = 1,654—1,670 nγ = 1,669—1,684 |
Хімічны складПравіць
- Al2O3 — 62,92 %
- SiO2 — 37,08 %
- Fe2O3 — да 3 %
УласцівасціПравіць
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Утварае ігольчатыя крышталі, шчыльныя прамяністыя масцы, тонкавалакністыя агрэгаты. Колер шэры, светла-буры, зеленаваты, блакітнаваты, бясколерны. Бляск шкляны, шаўкавісты. Цвёрдасць 6,5—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,23—3,25 г/см³ (3,27[1]).
Паходжанне і радовішчыПравіць
Мінерал мае высокатэмпературнае метамарфічнае паходжанне. Сустракаецца ў крышталічных сланцах.
Радовішчы маюцца ў ЗША, Індыі, Расіі, Германіі, Аўстраліі, Бразіліі, Чэхіі.
ВыкарыстаннеПравіць
Сіліманіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых і кіслотаўстойлівых матэрыялаў[1].
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
ЛітаратураПравіць
- Шымановіч С. Л. Сіліманіт // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 497. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др .— М.: Недра, 1978. (руск.)
- Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия, 1984—1991. (руск.)
СпасылкіПравіць
- Sillimanite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
- Силлиманит // Каталог минералов (руск.)
- Силлиманит // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Сіліманіт на Вікісховішчы |