Сімона Кусто
Сімона Мельхіёр Кусто (фр. Simone Melchior Cousteau; 19 студзеня 1919, Тулон — 2 снежня 1990, Манака) — французская даследчыца. Першая жанчына-аквалангіст і гідранаўт, а таксама жонка і дзелавы партнёр даследчыка Жака-Іва Кусто. Прымала ўдзел у большасці экспедыцый. Каманда «Каліпса» прыдумала ёй ласкавую мянушку «Пастушка» (фр. La Bergère).
Сімона Кусто | |
---|---|
фр.: Simone Melchior | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1919[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 1990[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Henri Melchior[d] |
Муж | Жак-Іў Кусто |
Дзеці | Philippe Cousteau[d] і Жан-Мішэль Кусто |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСымона нарадзілася 19 студзеня 1919 года ў Тулоне, Францыя. Яе бацька, Анры Мельшыа і абодва дзеда, Жуль Мельшыа (па бацьку) і Жан Бемэ (па маці) былі адміраламі французскага флота.
У 1924 годзе Анры Мельшыа ў якасці дырэктара Air Liquide (асноўнага вытворцы прамысловых газаў у Францыі) пераехаў са сваёй сям’ёй у Кобэ. Сімона вывучыла японскую мову ва ўзросце пяці гадоў.
Сімона сустрэла свайго мужа Жака Іва на вечарынцы ў 1937 годзе Ён быў марскім афіцэрам 27 гадоў, а ёй было 17 гадоў. Яны ажаніліся ў Парыжы 12 ліпеня 1937 года.
Пасля мядовага месяца ў Швейцарыі і Італіі Сімона і Жак-Іў пасяліліся ў Ле Мурыльёне, каля Тулона. У іх было два сыны: Жан-Мішэль і Філіп.
У 1942 годзе бацька Сімоны прадаставіў фінансаванне і вытворчы досвед Эміля Ганьяна ў Air Liquide для распрацоўкі акваланга Жака-Іва Кусто. Сімона прысутнічала ў 1943 годзе на выпрабаваннях прататыпа акваланга на рацэ Марна пад Парыжам. Новае вынаходства было выкарыстана для выяўлення і выдалення мін суперніка пасля Другой сусветнай вайны.
Падводныя даследаванні сям’і Кусто прывялі да куплі 19 ліпеня 1950 года міннага тральшчыка «Каліпса». Томас Лоэл Гінес купіў карабель і здаваў яго ў арэнду Кусто за адзін франк у год. Сымона прадала сямейныя каштоўнасці, каб на атрыманыя грошы набыць паліва для «Каліпса», і сваё футра, каб набыць компас і гіраскоп. У 1952 годзе «Каліпса» адправілася ў сваё першае падарожжа ў Чырвонае мора. Сімона была адзінай жанчынай на борце.
У 1963 годзе Сімона стала першай жанчынай гідраўтаў, жывучы ў гідраполісе Starfish House на працягу апошніх чатырох дзён праекта Прэкантынент-2.
Памерла пасля працяглай хваробы ад раку. Прах Сімоны Кусто развеялі над морам ля берагоў Манака.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сімона Кусто