Сімпліцый (Папа Рымскі)
Сімпліцый (лац.: Simplicius PP.; Цівалі — 10 сакавіка 483, Рым) — Папа Рымскі з 3 сакавіка 468 года па 10 сакавіка 483 года. Паходзіў з горада Цівалі.
Сімпліцый | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Hilarius[d] | ||||||
Пераемнік | Фелікс III | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
каля 420 |
||||||
Смерць |
10 сакавіка 483[1] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПадчас панавання Сімпліцыя была скасавана Заходняя Рымская імперыя, а Адаакр стаў кіраўніком Італіі. Разам з тым, Сімпліцый спрабаваў захаваць прэстыж рымскай кафедры і ўступаў у дагматычныя спрэчкі з канстанцінопальскім патрыярхам Акакіем і візантыйскім імператарам Зянонам.
Сімпліцый вёў актыўнае царкоўнае будаўніцтва. Ён упершыню пераабсталяваў паганскі храм Фаўна на Цэлыі ў хрысціянскую царкву-базіліку, прысвечаную першамучаніку Стэфану. Яму ж Сімпліцый прысвяціў яшчэ царква ў Сан-Ларэнца, а царкву на Эсквіліне апосталу Андрэю.
Паводле календаоу Рымска-каталіцкай царквы дзень памяці Сімпліцыя святкуецца 10 сакавіка[2].
Зноскі
- ↑ Catholic Encyclopedia — 1995.
- ↑ Martyrologium Romanum. Libreria Editrice Vaticana. 2001 ISBN 88-209-7210-7
Спасылкі
правіцьСімпліцый (Папа Рымскі) на Вікісховішчы |
- Сімпліцый. Catholic Encyclopedia