Сіпавіцкі Камень

Сіпавіцкі Камень з ямкаю — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 1992). Размешчаны за 300 метраў на паўднёвы захад ад вёскі Сіпавічы (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць).

Сіпавіцкі Камень
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, 300 метраў в. Сіпавічы , Браслаўскі раён, Віцебская вобласць
physical
Сіпавіцкі Камень
Сіпавіцкі Камень

Апісанне правіць

Валун шэрага дробназярністага граніту. Даўжыня 3,9 м., шырыня 2,7 м., вышыня 1,4 м., у абводзе 10,9 м. Аб'ём 7,8 м³, маса каля 20,7 тон. Прынесены ледавіком 20-18 тысяч гадоў назад з усходняй Швецыі. Валун з паўсферычнымі выемкамі і адшліфаванымі сценамі, якія шырока распаўсюджаны ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Швецыі. Выемка зроблена чалавекам у першым стагоддзі да н.э. У ямкі налівалі тлушч або алей, клалі кнот і запальвалі агеньчык. Большасць даследчыкаў бачаць у такіх камянях праяву культу памерлых, але паралельна вызначаюць іх ролю таксама ў культах урадлівасці і сонца.

Літаратура правіць