Сірыя (рымская правінцыя)

рымская правінцыя
(Пасля перасылкі з Сірыя, рымская правінцыя)

Сірыя — была рымскай правінцыяй. Далучана ў 64 годзе да н.э. Пампеем, як следства яго ваеннай прысутнасці пасля перамогі ў Трэцяй Мітрыдатавай вайне. Яна заставалася пад уладай Рыма, а потым і Візантыі, на працягу сямі стагоддзяў, да 637 г., калі пала падчас арабскіх заваяванняў.

Правінцыя Сірыя на карце Рымскай імперыі часоў Адрыяна (117-38 гг)
Правінцыя Сірыя на карце Рымскай імперыі
Рымская мазаіка з Антыёхіі, Луўр.

Перыяд прынцыпату правіць

Сірыйская армія складалася з трох легіёнаў і абараняла парфянскую мяжу. У 69 г. сірыйскія войскі падтрымалі новага імператара Веспасіяна. З канца II стагоддзя некалькі знатных сірыйцаў уваходзілі ў Рымскі сенат, напрыклад, Тыберый Клаўдзій Пампеян і Гай Авідзій Касій. У 193 г. ад правінцыі адлучылася т.зв. Полая Сірыя. У III стагоддзі сірыйцы нават дасягнулі імперскай улады, стварыўшы дынастыю Севераў. З 260 па 273 гг. Сірыя была часткай Пальмірскага царства, якое адкалолася ад імперыі.

Перыяд дамінату правіць

Пасля рэформаў Дыяклетыяна абедзве правінцыі сталі часткай дыяцэзіі Усход [1]. У 330—350 гг. з тэрыторый Полай Сірыі уздоўж заходняга берага Еўфрата і былой вобласці Камагена была створана Еўфрацкая правінцыя, са сталіцай Іераполіс. Затым, пасля каля 415 г., Полая Сірыя падзялілася на Syria I, са сталіцай у Антыёхіі, і Syria II, са сталіцай ў Апамеі на Аронце.

Візантыйскі перыяд правіць

У 528 г. імператар Юстыніян I з тэрыторый абедзвюх правінцый вылучыў невялікую прыбярэжную правінцыю Феадорыю[1]. Рэгіён заставаўся адным з найважнейшым у Візантыйскай імперыі. У 609—628 гг. ён быў акупаваны Сасанідамі, затым адноўлены імператарам Іракліем I, але зноў страчаны з-за мусульманскіх заваяванняў пасля бітвы пры Ярмуку і падзення Антыёхіі ў 637 г. [1]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Oxford Dictionary of Byzantium (под ред. А. П. Каждана). — Oxford University Press, 1991.