Сіць (руск.: Сить) — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Цвярской і Яраслаўскай абласцях. Упадае ў Рыбінскае вадасховішча на Волзе. Да стварэння Рыбінскага вадасховішча была правым прытокам ракі Малогі.

Сіць
руск. Сить
Рака Сіць на тэрыторыі Некаузскага раёна
Рака Сіць на тэрыторыі Некаузскага раёна
Характарыстыка
Даўжыня 159 км
Басейн 1 900 км²
Расход вады 13,4 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Санкоўскі раён
 • Каардынаты 57°49′10″ пн. ш. 37°02′40″ у. д.HGЯO
Вусце Рыбінскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне с. Брэйтава
 • Каардынаты 58°18′41″ пн. ш. 37°52′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рыбінскае вадасховішча → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіёны Цвярская вобласць, Яраслаўская вобласць
Код у ДВР 08010200412110000004798
physical
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня — 159 км, плошча басейна — 1900 км², расход вады — 13,4 м³/с. Лёд растае ў красавіку, ледастаў у другой палове лістапада.

Найбуйнейшыя прытокі — Балатэя, Верэкса (левыя).

Выток Сіці ў адгор’ях Бежацкага верха ў раёне вёскі Сабурава (Санкоўскі раён Цвярской вобласці). Працякае рака па раўніннай, лясной, маланаселенай мясцовасці. Шырыня ракі ў вярхоўях 5—10 метраў, у сярэднім цячэнні каля 30—40 метраў, каля вусця шырыня павялічваецца амаль да паўтара кіламетра з-за падпору Рыбінскага вадасховішча. Хуткасць цячэння невялікая.

Ля вусці ракі размешчана вялікае сяло і раённы цэнтр Брэйтава.