ТЭП70
Цеплавоз ТЭП70 — пасажырскі цеплавоз, які вырабляўся ў СССР і вырабляецца ў мадыфікаваным выглядзе ў Расіі на Каломенскім заводзе з 1973 года.
ТЭП70 | |
---|---|
Вытворчасць | |
Краіны пабудовы | СССР, Расія |
Завод | Каломенскі |
Тэхнічныя даныя | |
Род службы | Пасажырскі |
Шырыня | 3 086 міліметр |
Шырыня каляіны | руская каляіна |
Магутнасць дызеля | 2 942 кВт |
Тып перадачы | Электрычная |
Эксплуатацыя | |
Краіна | СССР, Беларусь, Расія, Туркменістан |
Гісторыя стварэння цеплавоза
правіцьПавелічэнне вагі і хуткасці пасажырскіх цягнікоў у 1970-я гады XX стагоддзя патрабавала прымянення на некаторых лініях больш магутных, чым ТЭП60 цеплавозаў. На Прыволжскай і Кастрычніцкай чыгунках пачалі ўжываць цеплавозы 2ТЭП60. Але прымяненне двухсекцыйных цеплавозаў выклікала і двухразовае павелічэнне выдаткаў. Патрабавалася стварэнне цеплавоза, які мае магутнасць большую, чым ТЭП60, але без значнага павелічэння вагі цеплавоза.
Задачу праектавання цеплавоза, які адпавядае такім патрабаванням, выканала група канструктараў Каломенскага цеплавозабудаўнічага завода пад кіраўніцтвам Ю. В. Хлебнікава.
Выпуск
правіцьУсяго паводле становішча на сярэдзіну 2017 года выпушчана 576 цеплавозаў ТЭП70, 12 цеплавозаў 2ТЭ70, 26 цеплавозаў 2ТЭП70У і 304 цеплавоза ТЭП70БС. Дадзеныя па выпуску цеплавозаў ТЭП70 і мадыфікацый прыведзеныя ў табліцы:
Год выпуска | Серыя | Колькасць
цеплавозаў |
Номера |
---|---|---|---|
1973 | ТЭП70 | 2 | 0001 - 0002 |
1974 | 1 | 0003 | |
1975 | 1 | 0004 | |
1976 | 2 | 0005 — 0006 | |
1977 | 1 | 0007 | |
1978 | 2 | 0008 — 0009 | |
1979 | 2 | 0010 — 0011 | |
1980 | 2 | 0012 — 0013 | |
1981 | 2 | 0014 — 0015 | |
1982 | 2 | 0016 — 0017 | |
1983 | 3 | 0018 — 0020 | |
1984 | 5 | 0021 — 0025 | |
1985 | 10 | 0026 — 0035 | |
1986 | 21 | 0036 — 0056 | |
1987 | 37 | 0057 — 0093 | |
1988 | 54 | 0094 — 0147 | |
1989 | 51 | 0148 — 0198 | |
1990 | 46 | 0199 — 0244 | |
1991 | 39 | 0245 — 0283 | |
1992 | 33 | 0284 — 0316 | |
1993 | 22 | 0317 — 0338 | |
1994 | 16 | 0339 — 0354 | |
1995 | 12 | 0355 — 0366 | |
1996 | 10 | 0367 — 0376 | |
1997 | 8 | 0377 — 0384 | |
1998 | 10 | 0385 — 0394 | |
1999 | 15 | 0395 — 0409 | |
2000 | 21 | 0410 — 0430 | |
2001 | 22 | 0431 — 0452 | |
2002 | 23 | 0453 — 0475 | |
ТЭП70БС | 1 | 001 | |
2003 | ТЭП70 | 23 | 0476 — 0498 |
2004 | 32 | 0499 - 0530 | |
2ТЭ70 | 1 | 001 | |
2005 | ТЭП70 | 45 | 0531 — 0575 |
2006 | 1 | 0576 | |
ТЭП70БС | 24 | 002 — 025 | |
ТЭП70У | 16 | 001 — 016 | |
2ТЭ70 | 1 | 002 | |
2007 | ТЭП70БС | 24 | 026 — 049 |
ТЭП70У | 10 | 017 — 026 | |
2ТЭ70 | 10 | 003 — 012 | |
2008 | ТЭП70БС | 37 | 050—086 |
2009 | 22 | 087 — 108 | |
2010 | 26 | 109 — 134 | |
2011 | 28 | 135 — 162 | |
2012 | 30 | 163 — 192 | |
2013 | 42 | 193 — 234 | |
2014 | 32 | 235 — 266 | |
2015 | 15 | 267 — 281 | |
2016 | 15 | 282 — 296 | |
2017 | 11 | 297 — 307 |
ТЭП70
правіцьПершы цеплавоз па новым праекце быў пабудаваны ў чэрвені 1973 года. Цеплавоз атрымаў пазначэнне ТЭП70-0001. У 1974-1975 гадах былі пабудаваныя цеплавозы 0002, 0003, 0004, у 1977-1978 гадах 0005, 0006, 0007. Тэставыя цеплавозы ТЭП70 пачалі паступаць у дэпо Орша Беларускай чыгункі для эксплуатацыйных выпрабаванняў. Цеплавоз ТЭП70-0005 прайшоў цеплатэхнічныя і дынамічныя (па ўздзеянню на шлях) выпрабаванні.
Агульныя звесткі
правіцьЦеплавозы сямейства ТЭП70 — аднасекцыйныя двухкабінныя шасцівосевыя лакаматывы, прызначаныя для важджэння пасажырскіх цягнікоў на неэлектрыфікаваных участках чыгунак каляіны 1250 мм. Абноўленай версіяй цеплавозаў ТЭП70 з’яўляюцца цеплавозы ТЭП70БС і ТЭП70У. Цеплавозы 2ТЭ70 — двухсукцыйныя лакаматывы з аднакабіннымі секцыямі, канструктыўна ўніфікаваныя з ТЭП70У і прызначаныя для важджэння цяхкіх грузавых цягнікоў[1].
Мадыфікацыі
правіцьТЭП70БС
правіцьу 2002 годзе Каломенскі завод выпусціў цеплавоз ТЭП70А-001, які з'яўляўся вынікам глыбокага ўдасканальвання ТЭП70. Ад ТЭП70 ён адрозніваўся больш тэхналагічным кузавам, наяўнасцю мікрапрацэсарнай сістэмы кіравання і дыягностыкі, размяшчэннем пясочных бункераў (яны размешчаны непасрэдна над каляскамі, як на ТЭП60 і першых ТЭП70) і іншымі дробнымі дэталямі. У 2003 годзе ў гонар Героя Сацыялістычнай Працы Барыса Канстанцінавіча Саламбекава серыя ТЭП70А была перайменавана ў ТЭП70БС (Барыс Саламбекаў). З тых пор ўсе лакаматывы серыі, пачыная з нумара 002, выпускаліся пад гэтым пазначэннем. Серыйны выпуск лакаматываў пачаўся з 2006 года.
Зноскі
- ↑ а б Абрамов Е.Р. Тепловозы серии ТЭП70 и их разновидности // Локомотивы и моторвагонный подвижной состав с двигателями внутреннего сгорания отечественных железных дорог. — М.
- ↑ ТЭП70 — Список подвижного состава TrainPix
- ↑ ТЭП70БС — Список подвижного состава TrainPix
- ↑ ТЭП70У — Список подвижного состава TrainPix
- ↑ 2ТЭ70 — Список подвижного состава TrainPix
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ТЭП70
- Знакомьтесь: тепловоз ТЭП70А
- Описание ТЭП70БС на сайте Коломенского завода
- Тепловоз ТЭП70 Архівавана 4 сакавіка 2016.