Тадэвуш Касцялкоўскі
Тадэвуш Касцялкоўскі (польск.: Tadeusz Kościałkowski; нар. каля 1750 — ?) — пасол Чатырохгадовага Сойма, паэт.
Тадэвуш Касцялкоўскі | |
---|---|
![]() Сыракомля | |
Нараджэнне |
каля 1750 |
Род | Касцялкоўскія[d] |
Бацька | Францішак Касцялкоўскі[d] |
Маці | Ганна з Міткевічаў[d] |
Жонка | Ганна з Агінскіх[d] |
Член у | |
Дзейнасць | паэт |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Паходзіў з Вількамірскага павета, са шляхецкага роду Касцялкоўскіх герба «Сыракомля». Бацька — Францішак, падкаморы вількамірскі, маці — Ганна з Міткевічаў. У Ашмянскім павеце бацькі мелі чатырскае староства.
Вучыўся ў Collegium Nobilium у Вільні. У 1776 годзе пасол на Сойм ад Вількамірскага павета.
У 1781 годзе атрымаў ордэн Св. Станіслава.
1788 г. — абраны паслом Чатырохгадовага Сойма ад Вількамірскага павета. Быў прыхільнікам каралеўскай партыі. Бараніў ад апазіцыі Пастаянную Раду, шмат разоў выступаў супраць ліквідацыі старостваў (3 сакавіка 1789 г.), а таксама бараніў духавенства ад падатку 20 % (12 сакавіка 1789 г.). Заўсёды выступаў у абарону каралеўскіх прэрагатываў і прывілеяў (18, 28 верасня 1789 г., 2 верасня 1789 г.).
Канстытуцыю 3 мая падтрымаў, стаўшы сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.
Пра далейшы лёс інфармацыі няма.
Сям’я правіць
Быў жанаты з Ганнай з Агінскіх Аскеркай, удавой мядзельскага старосты Юзафа Аскеркі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Krakowski Bernard. Kościałkowski Tadeusz // Polski Słownik Biograficzny. Tom XIV Wrocław-W-wa-Kraków 1968—1969, c. 397
Спасылкі правіць