Тадэс Верадэ Тэсфай

Тадэс Верадэ Тэсфай (нар. 13 ліпеня 1958) — галоўнакамандуючы тыграйскага апалчэння «Сілы абароны Тыграя», былы генерал-лейтэнант Узброеных сіл Эфіопіі і першы кіраўнік ЮНІСФА.

Тадэс Верадэ Тэсфай
Дата нараджэння 13 ліпеня 1958(1958-07-13) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць  Эфіопія
Род войскаў Узброеныя сілы Эфіопіі (да 2020),
Сілы абароны Тыграя (з 2021)
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ЮНІСФА (2011—2013),
Сілы абароны Тыграя (з 2021)
Бітвы/войны Тыграйскі канфлікт

Біяграфія

правіць

Тадэс нарадзіўся 13 ліпеня 1958 года ў Мэкэле, сталіцы эфіопскага рэгіёну Тыграй[1]. Паступіў на службу ў армію, атрымаў ступень магістра ў абласцях дзелавога адміністравання і бяспекі[2].

27 ліпеня 2011 года генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прызначыў яго камандуючым часовымі сіламі бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Аб’ее (ЮНІСФА)[3]. На дадзенай пасадзе Тадэс знаходзіўся да 12 сакавіка 2013[4].

З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў лістападзе 2020 года падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля і перайшоў на бок паўстанцаў. Першы час Тадэс узначальваў армейскі корпус мяцежных войскаў. У сакавіку 2021 года ён прызначаны галоўнакамандуючым Сіл абароны Тыграя, кааліцыі антыўрадавых апалчэнняў на чале з партыяй НФВТ[1].

Сям’я

правіць

Жанаты, мае чацвярых дзяцей[5].

Зноскі