Тайлер Бэйтс (англ.: Tyler Bates) (нар. у Лос-Анджэлес) — амерыканскі музычны прадзюсар і кампазітар.

Тайлер Бэйтс
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1965(1965-06-05)[1] (58 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, кінакампазітар, музычны прадзюсар, музыкант, гітарыст
Інструменты электрагітара
Грамадская дзейнасць
Член у
tylerbates.com

Нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе, потым разам з сям'ёй пераехаў у Чыкага[2]. У 1993 годзе вярнуўся ў Лос-Анджэлес і разам з спявачкай Лізай Папіна (Lisa Papineau) заснаваў музычную групу пад назвай «Pet». Падпісаўшы кантракт з Atlantic Records, яны гастралявалі па ЗША з такімі групамі як Limp Bizkit, Blink 182, Helmet, а таксама запісалі сінгл для саўндтрэка да кінастужкі «Крумкач 2: Горад анёлаў», што разыйшоўся мільённым накладам. Бэйтс іграў на гітары на запісе «Vas» і «Beastie Boys». З 1997 года асноўным кірункам працы Бэйтса стала напісанне музыкі для кінастужак.

У 2014 годзе ўвайшоў у склад групы Marilyn Manson у якасці сола-гітарыста. З'яўляецца аўтарам музыкі і прадусарам альбомаў The Pale Emperor (2015) і Heaven Upside Down (2017).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. http://www.boulderweekly.com/entertainment/hell-tyler-bates/