Та́йнаевозера ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Заходні Буг, за 30 км на поўдзень ад Брэста, за 1,5 км на поўнач ад вёскі Дубіца.

Тайнае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,47 км
Шырыня 0,33 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,3 км
Найбольшая глыбіня 3,8 м
Гідралогія
Салёнасць 0,07 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,7 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Тайнае (Беларусь)
Тайнае
Тайнае
Тайнае (Брэсцкая вобласць)
Тайнае
Тайнае

Плошча воднай паверхні 0,16 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м, сярэдняя —1,3 м. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі 1,3 км. Аб’ём вады 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору 3,7 км².

Катлавіна возера круглаватай формы. Берагі нізкія, забалочаныя, усходні бераг павышаны, пясчаны. Дно сапрапелістае, каля берагоў пясчанае, месцамі ілістае. У сувязі з меліярацыйнымі работамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 м. Возера дыстрофнае. Слаба зарастае. Злучана каналам з Заходнім Бугам.

Літаратура правіць