Таксатарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Таксатарскі корпус — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Ціміразева, 6.
Славутасць | |
Таксатарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі | |
---|---|
![]() | |
54°17′33,18″ пн. ш. 30°59′16,1″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
АрхітэктураПравіць
Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Злучаны з будынкам дзіцячага сада. Двухпавярховы аб’ём, у плане блізкі да квадрата. Галоўны фасад сіметрычны, вылучаны невялікім рызалітам і 3 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Будынак не мае дэкаратыўных элементаў. Сістэма планіроўкі нерэгулярная. Выкарысоўваецца як жылы дом.
ЛітаратураПравіць
- 868. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таксатарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі