Тамаза Альбіноні
Тамаза Альбіноні (італ.: Tommaso Albinoni; 8 чэрвеня 1671 — 17 снежня 1750) — італьянскі кампазітар і скрыпач-віртуоз. Адзін з вядомых майстроў музыкі барока.
Тамаза Джавані Альбіноні | |
---|---|
італ.: Tomaso Albinoni | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Tomaso Giovanni Albinoni |
Дата нараджэння | 8 чэрвеня 1671[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1751[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Італія |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Giovanni Legrenzi[d] |
Прафесіі | кампазітар, скрыпач, кіраўнік спевам, драматург, пісьменнік |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | опера і сімфонія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАўтар звыш 50 опер на гісторыка-міфалагічныя сюжэты (б. ч. згублены) і каля 40 сольных кантат у оперным стылі. Вядомасць набылі інструментальныя творы, б. ч. выдадзеныя пры жыцці: звыш 150 санат, сімфоній, сюіт (balletti), канцэртаў для розных (пераважна струнных) складаў. І. С. Бах напісаў на тэмы Т. Альбіноні 4 фугі для клавіра (BWV 946, 950, 951 і 951a). Папулярнае «Адажыо Альбіноні» для струнных і аргана насамрэч складзена ў 1940-х гг. музыказнаўцам Р. Джадзота на аснове фрагмента рукапісу кампазітара.
Зноскі
- ↑ а б в г Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 46. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ а б Tommaso Albinoni // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Літаратура
правіць- Selfridge-Field, Eleanor, Instrumental Music from Gabrielli to Vivaldi (1975);
- Stoeving, Paul, The Violin: Its Famous Makers and Players (1970)
Спасылкі
правіць- Easybyte — свабодная, няцяжкая аранжоўка «Adagio in G-moll» плюс выява міді.
- http://classic.chubrik.ru/Albinoni/ Адажыа соль-мінор, дырыжуе фон Караян, у Архіве класічнай музыкі