Тамара Георгіеўна Караваева

артыстка балета

Тамара Георгіеўна Караваева (3 чэрвеня 1916, г. Казань, Татарстан — 25 лютага 1997)[1] — расійская і беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка БССР (1949).

Тамара Георгіеўна Караваева
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1916(1916-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1997(1997-02-25) (80 гадоў)
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

У 1933 годзе скончыла балетную школу пры Пермскім тэатры оперы і балета.

Працавала ў тэатрах оперы і балета Пярмі, Ерэвана, Свярдлоўска  (руск.).

У 19461958 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчай індывідуальнасці артысткі ўласцівы строгая, стрыманая манера выканання, упэўненае валоданне тэхнікай танца, асабліва складанымі вярчэннямі, непасрэднасць і шчырасць у абмалёўцы вобразаў.

На беларускай сцэне выканала шэраг вядучых партый, лепшыя з якіх Цар-дзяўчына («Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні) і прынцэса Фларына («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), адметныя жаноцкай кранальнасцю і паэтычнасцю.

Сярод іншых партый: Надзейка («Князь-возера» В. Залатарова), Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Марыя («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’е ва), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра).

Зноскі

  1. Тамара Георгіеўна Караваева на сайце «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

правіць