Таміслаў Кіш

харвацкі футбаліст

Таміслаў Кіш (харв.: Tomislav Kiš; нар. 4 красавіка 1994, Заграб) — харвацкі футбаліст, нападнік баснійскага клуба «Зрыньскі» з Мостара.

Футбол
Таміслаў Кіш
Нарадзіўся 4 красавіка 1994(1994-04-04)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 180 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Боснія і Герцагавіна Зрыньскі
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
2002—2005 Харватыя Дубрава (Заграб)
2005—2008 Харватыя Дынама (Заграб)
2008—2011 Харватыя Краацыя (Сесветэ)
2011—2011 Харватыя Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2015 Харватыя Хайдук (Спліт) 31 (5)
2014   Харватыя Дугаполе 4 (4)
2014   Харватыя Горыца 17 (12)
2015   Славенія Заўрч 14 (6)
2015—2017 Бельгія Кортрэйк 17 (2)
2016—2017   Бельгія Серкль Бругэ 24 (7)
2017—2018 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 22 (6)
2018 Харватыя Дугаполе 6 (1)
2019—2021 Літва Жальгірыс (Вільнюс) 64 (35)
2020   Паўднёвая Карэя Сонам 14 (3)
2022 Венгрыя Мезёкёвешд 18 (1)
2023— Боснія і Герцагавіна Зрыньскі (Мостар)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Харватыя Харватыя (да 17) 3 (0)
2011—2013 Харватыя Харватыя (да 19) 10 (7)
2012—2013 Харватыя Харватыя (да 21) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 жніўня 2017

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у заграбскіх клубах «Дубрава» і «Дынама», пазней гуляў за «Краацыю» (Сесветэ), у складзе гэтай каманды ў сезоне 2010/11 стаў найлепшым бамбардзірам юнацкага чэмпіянату Харватыі з 27 галамі ў 26 матчах. Пасля перайшоў у «Хайдук» са Спліта, а ў студзені 2012 далучыўся да яго асноўнай каманды. Дэбютаваў у Першай харвацкай лізе 2 сакавіка 2012 года, выйшаўшы на поле ў канцы матча супраць «Заграба» (4:2).

Не атрымаўшы дастатковай ігравой практыкі ў «Хайдуку», у студзені 2014 года адправіўся ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Дугаполе». У першых трох матчах за гэты клуб адзначыўся чатыры разы, але ў чацвёртым матчы атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2014/15 выступаў на правах арэнды за «Горыцу» і славенскі «Заўрч».

Сезон 2015/16 пачаў у складзе «Хайдука», аднак неўзабаве пакінуў каманду і перайшоў у бельгійскі «Кортрэйк». Спачатку гуляў у асноўным складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Серкль Бругэ», дзе быў асноўным нападнікам, у 24 матчах адзначыўся 7 галамі.

У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і ў выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе салігарчан стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену, за паўгады ў 12 матчах забіў 5 галоў. Сезон 2018 пачынаў у аснове, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У верасні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[4].

У кастрычніку 2018 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад клуба «Дугаполе» з другога дывізіёна. У снежні 2018 года перайшоў у вільнюскі «Жальгірыс»[5]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка літоўскай каманды, з 27 галамі стаў найлепшым бамбардзірам A Лігі 2019. У студзені 2020 года далучыўся да паўднёвакарэйскага клуба «Сонам»[6]. У пачатку 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Жальгірыс», дапамог клубу ў сезоне 2021 стаць чэмпіёнам і уладальнікам Кубка Літвы.

У лютым 2022 года перайшоў у венгерскі «Мезёкёвешд», а ў студзені 2023 года перабраўся ў баснійскі «Зрыньскі».

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія і моладзевую зборную Харватыі. Увосень 2012 года ў складзе юніёрскай зборнай Харватыі ўдзельнічаў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе ў матчы з Азербайджанам забіў 5 галоў (выніковы лік 7:1).

Дасягненні правіць

Зноскі