Танатацэноз
скопішча акамянеласцей
Танатацэно́з[1] (стар.-грэч.: thanatos — смерць і стар.-грэч.: koinos — агульны) — комплекс мёртвых арганізмаў і іх рэшткаў, што жылі на канкрэтным месцы ці прынесены ветрам, вадой з іншых месцаў.
Утварэнню танатацэнозаў спрыяюць, напрыклад, стыхійныя бедствы (паводкі, прыродныя пажары, смерчы і іншыя). Вылучаюць іх па тых жа прынцыпах, што і біяцэнозы. Танатацэнозы могуць разбурацца пад уздзеяннем гіпергенезу[1].
Часта тэрмін ужываюць у якасці сіноніма некрацэнозу[1][2]. Вывучае танатацэнозы палеанталогія.
Зноскі
Літаратура
правіць- Танатацэно́з / 416—417 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Танатоцено́з // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 252. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Танатацэноз // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 310. (руск.)