Тань Цзячжэнь (кіт. спр. 谈家桢, піньінь Tán Jiāzhēn; 15 верасня 1909 — 1 лістапада 2008) — кітайскі генетык, заснавальнік сучаснай кітайскай генетыкі.

Тань Цзячжэнь
Дата нараджэння 15 верасня 1909(1909-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 2008(2008-11-01)[1] (99 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Акадэмік Кітайскай акадэміі навук (1980), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1985).

У 1930-я гады вучыўся ў ЗША ў класікаў генетыкі Феадосія Дабржанскага (1900—1975) і Томаса Моргана (1866—1945), працаваў у складзе знакамітай групы даследавання пладовай мушкі дразафілы. Вярнуўся ў Кітай, супрацоўнічаў з камуністычнымі ўладамі, быў ганаровым прэзідэнтам Дэмакратычнай лігі Кітая  (руск.), супрацьстаяў Лысенку  (руск.). Выкладаў ва Універсітэт Чжэцзян  (руск.), з 1952 года і ў наступныя гады быў прафесарам Фуданьскага ўніверсітэта  (руск.) ў Шанхаі.

У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву  (руск.)»[3].

Памёр ва ўзросце 99 гадоў ад множнай дысфункцыі органаў у Шанхайскай бальніцы.

Зноскі

  1. http://virtualreview.org/china/zoom/799964/chinese-geneticist-tan-jiazhen-dies-at-100
  2. twas.org Праверана 13 лютага 2022.
  3. World Scientists' Warning To Humanity (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2019. Праверана 14 мая 2019.