Таніна Піцула (харв.: Tonino Picula, 31 жніўня 1961, Малі-Лошынь, СР Харватыя, СФРЮ) — харвацкі палітычны дзеяч левацэнтрысцкай Сацыял-дэмакратычнай партыі Харватыі (СДП), міністр замежных спраў Рэспублікі Харватыі з 2000 па 2003 гады.

Таніна Піцула
харв.: Tonino Picula
Таніна Піцула
Міністр замежных спраў Харватыі
27 студзеня 2000 — 22 снежня 2003
Прэм’ер-міністр Івіца Рачан
Прэзідэнт Стэпан Месіч
Папярэднік Матэ Граніч
Пераемнік Міямір Жужул
 
Партыя Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі
Адукацыя
Прафесія сацыёлаг
Дзейнасць палітык, дыпламат
Нараджэнне 31 жніўня 1961(1961-08-31) (59 гадоў)
Малі-Лошынь

ЖыццяпісПравіць

Маладыя гадыПравіць

Піцула атрымаў пачатковую і сярэднюю адукацыю ў Шыбеніку. Скончыў факультэт гуманітарных і грамадскіх навук (філасофскі факультэт) па кірунку сацыялогія ва ўніверсітэце Заграба. Быў шматгадовым членам СДП, займаў пасаду сакратара міжнародных адносін партыі з 1993 па 2000 гады. Быў удзельнікам Вайны ў Харватыі. Таксама ўзначальваў аддзяленне Сацыял-дэмакратычнай партыі ў Веліка-Горыцы з 1997 па 2000. Быў дэпутатам харвацкага парламента на працягу некалькіх скліканняў.

Міністр замежных спраўПравіць

Пасля парламенцкіх выбараў 2000 года, на якіх у складзе шырокай кааліцыі перамагла СДП пад кіраўніцтвам Івіцы Рачан, быў прызначаны міністрам замежных спраў да канца тэрміна паўнамоцтваў адпаведнага ўрада ў 2003.

Падчас яго знаходжання на пасадзе Харватыя стала кандыдатам на ўступленне ў НАТА і ЕС.

Познія гадыПравіць

Падчас мясцовых выбараў у 2005 быў абраны мэрам Веліка-Горыцы. Пасля таго, як у сярэдзіне 2007 памёр ад раку Івіца Рачан, Піцула ўключыўся ў выбарчую гонку за права стаць яго пераемнікам на пасадзе старшыні партыі, але прайграў у першым туры выбараў Зорану Міланавічу і Жэльцы Антунавіч. З'яўляецца членам праўлення Асацыяцыі супраць гвалту над дзецьмі ў сем'ях у Веліка-Горыцы.

Зноскі

СпасылкіПравіць