Тарас Барысенка
селянін, партызан вайны 1812 года
Тара́с Барысе́нка (Барысё́нак) — селянін вёскі Трасцянка Ігуменскага павета Мінскай губерні. У Вайну 1812 года ўзначальваў сялянскі партызанскі атрад, які рабіў напады на французскіх вайскоўцаў і фуражыраў, забіваў мясцовых памешчыкаў. У атрадзе ваяваў таксама ягоны сын Пётр.
Тарас Барысенка | |
---|---|
Род дзейнасці | партызан |
Дата нараджэння | невядома |
Дата смерці | XIX стагоддзе |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Бітвы/войны |
Літаратура правіць
- Барысенка (Барысёнак) Тарас // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 326. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.