Таццяна Мікалаеўна Хадневіч
Таццяна Мікалаеўна Хадневіч (нар. 3 снежня 1954, Кавалёва, зараз у межах г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Таццяна Хадневіч | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Нараджэнне |
3 снежня 1954 (70 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1972 годзе скончыла сярэднюю школу № 4 г. Мар’іна Горка[1]. У 1978 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1995 годзе была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання па 203-й Рудзенскай выбарчай акрузе. У лістападзе 1996 года ўвайшла ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе працавала намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы.
Зноскі
- ↑ http://school4mgorka.edu.minskregion.by/index.php?op=Default&Date=20150209&blogId=241(недаступная спасылка)