Таццяна Міхайлаўна Казлова
Таццяна Міхайлаўна Казлова (16 сакавіка 1944, г. Тэрмез, Сурхандар’інская вобласць, Узбекская ССР) — беларускі архітэктар.
Таццяна Міхайлаўна Казлова | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1967 годзе. З 1970 г. — старшы архітэктар у Белдзяржпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): навучальна-лабараторны корпус № 11 Беларускага політэхнічнага інстытута (1970—1980), комплекс будынкаў УНДІТІМЖ (1975—1985), піянер-лагер-база адпачынку Дзяржбуда БССР (1980—1985), пасёлак чыгуначнікаў на станцыі Таксімо, БАМ (1985-87).
Зноскі
Літаратура
правіць- Козлова Татьяна Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)