Тэрмез
Тэрме́з (узб.: Termiz, Термиз) — горад ва Узбекістане, адміністрацыйны цэнтр Сурхандар’інскага вілаета.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 136,2 тыс. жыхароў (1 студзеня 2014 года). Самым паўднёвы горад Узбекістана. Размешчаны на правым беразе Амудар’і, па якой праходзіць мяжа з Афганістанам, пры ўпадзенні ў яе Сурхандар’і, за 490 км на паўднёвы захад ад Ташкента (па дарозе 708 км).
Побач з Тэрмезам знаходзіцца «Мост Дружбы» — адзіны на дзяржаўнай мяжы Узбекістана з Афганістанам, які злучае Тэрмез з горадам Хайратон (60 км да Мазары-Шарыфа).
Чыгуначная станцыя, міжнародны рачны порт, аэрапорт. За 40 км на паўночны ўсход ад Тэрмеза размешчаны ваенны аэрадром «Какайды».
Зноскі
- ↑ Новыя аўтамабільныя нумары Узбекістана. Даведнік Узбекістана — Залатыя Старонкі. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2012.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрмез
- Сайт горада Тэрмез