Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва

Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва (1 студзеня 1948, Студзянец, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР28 жніўня 1998, в. Клачкі, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь) — беларуская пісьменніца, журналіст.

Таццяна Паўлаўна Дзмітрусёва
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1948(1948-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1998(1998-08-28) (50 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка

Біяграфія правіць

Нарадзілася 1 студзеня 1948 года ў вёсцы Студзянец Касцюковіцкага раёна[1].

Скончыла ў 1977 годзе БДУ. Пасля працавала загадчыцай літаратурнага аддзела газеты «Чырвоная змена», намеснікам рэдактара газеты «Піянер Беларусі», потым газеты «Культура», рэдактарам газеты «Кнігарня». Пазней працавала ў «Настаўніцкай газеце»[1].

У апошні час жыла ў в. Клачкі Дзяржынскага раёна. Памерла 28 жніўня 1998 года[1]. Пахаваная на вясковых могілках[1].

Творчасць правіць

Аўтар двух паэтычных зборнікаў «Асеннія святы» і «Зажынкі». Шэрагам сваіх нарысаў стварыла славутую галерэю творчых партрэтаў беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў[1].

Зноскі

  1. а б в г д Дмітрусёва Таццяна Паўлаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 617. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.

Літаратура правіць

  • Дмітрусёва Таццяна Паўлаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 617. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.