Тацця́на Ува́рава (нар. 25 ліпеня 1985) — беларуская тэнісістка. Найвышэйшую адзіночную пазіцыю сусветнага рэйтынгу — 222 месца дасягнула 29 жніўня 2005, парную — 201 месца — 3 кастрычніка 2005 года. Здабыла 2 адзіночныя і 2 парныя тытулы тура ITF[en]. Выступала за зборную Беларусі ў Кубку Федэрацыі, мае розніцу выйгрышаў і пройгрышаў 3—1. Завяршыла кар’еру ў 2007 годзе.

Тэніс
Таццяна Уварава
Нарадзілася 25 ліпеня 1985(1985-07-25) (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Прафесійная кар’ера 2000—2007
Прызавыя грошы 39 006
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 112—66
Тытулы 2 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 222 (29 жніўня 2005)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 35—36
Тытулы 2 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 201 (3 кастрычніка 2005)
Апошняе абнаўленне: Завяршыла выступленні

Фіналы ITF правіць

100.000 USD
75.000 USD
50.000 USD
25.000 USD
10.000 USD

Адзіночны разрад: 4 (2-2) правіць

Вынік Дата Узровень Турнір Пакрыццё Суперніца Лік
Паражэнне 8 ліпеня 2002 10,000 ITF Стамбул, Турцыя Грунт   Алена Ярышка 6-3, 3-6, 5-7
Паражэнне 24 сакавіка 2003 25,000 ITF Санкт-Пецярбург, Расія Цвёрдае (i)   Яўгенія Лінецкая 7-5, 4-6, 4-6
Перамога 20 кастрычніка 2003 25,000 ITF Аполе, Польшча Дыван (i)   Марта Дамахоўская 6-4, 3-6, 6-4
Перамога 6 чэрвеня 2005 25,000 ITF Градо, Італія Грунт   Юань Мэн 6-4, 6-4

Парны разрад: 5 (2-3) правіць

Вынік Дата Узровень Турнір Пакрыццё Партнёрка Суперніцы Лік
Паражэнне 5 лістапада 2001 10,000 ITF Мінск, Беларусь Дыван (i)   Дар’я Кустава   Ганна Бастрыкава
  Вера Душэвіна
5-7, 6-3, 0-6
Паражэнне 28 кастрычніка 2002 10,000 ITF Мінск, Беларусь Дыван (i)   Вольга Пучкова   Дар’я Чэмарда
  Вера Душэвіна
1-6, 4-6
Перамога 3 кастрычніка 2004 25,000 ITF Нант, Францыя Цвёрдае (i)   Ірына Брамон   Грэта Арн
  Рыта Куці-Кіш
6-4, 4-6, 7-6(5)
Перамога 6 чэрвеня 2005 25,000 ITF Градо, Італія Грунт   Марыя Кандрацьева   Даніэла Джэфлі
  Дар’я Кустава
6-1, 3-6, 7-5
Паражэнне 25 верасня 2005 25,000 ITF Тбілісі, Грузія Грунт   Караліна Касіньска   Кацярына Дзегалевіч
  Таццяна Капшай
0-6, 5-7

Удзел у Кубку Федэрацыі правіць

Адзіночны разрад правіць

Розыгрыш Дата Месца Праціўнік Пакрыццё Суперніца Вынік Лік
Кубак Федэрацыі 2004
Зона Еўропа/Афрыка, група I
19 красавіка 2004 Афіны, Грэцыя   Данія Грунт   Марыя Расмусен Перамога 6-1, 6-1
22 красавіка 2004   Венгрыя   Кіра Надзь Перамога 6-3, 6-0
24 красавіка 2004   Швецыя   Ханна Ноні Перамога 7-5, 6-4
Кубак Федэрацыі 2004
Сусветная група, плей-оф
10 ліпеня 2004 Браціслава, Славакія   Славакія Грунт   Любаміра Курхайцава Паражэнне 2-6, 1-6

Спасылкі правіць