Таіса Іванаўна Белічэнка
Таіса Іванаўна Белічэнка (нар. 22 жніўня 1943, с. Кацярынаўка, Пэрвамайскі раён, Адэская вобласць, УССР, СССР) — беларуская рэжысёр.
Таіса Іванаўна Белічэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня 1943 (80 гадоў) |
Месца нараджэння |
с. Кацярынаўка, Пэрвамайскі раён, Адэская вобласць, УССР, СССР сёння с. Катэрынка, Пэрвамайскі раён, Мікалаеўская вобласць, Украіна. |
Адукацыя | |
Тэатр |
Біяграфія правіць
У 1968 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс К. Саннікава і В. Рэдліх). У 1962—1963 гг. вучылася на Рэспубліканскіх пастаянна дзеючых курсах па падрыхтоўцы кіраўнікоў народных тэатраў (кіраўнік К. Саннікаў), стажыравалася ў маскоўскіх тэатрах імя Вахтангавай (1970—1972, кіраўнік Л. Варпахоўскага) і імя Ленінскага камсамола (1988—1991, кіраўнік М. Захараў).
У 1968—1970 гг. рэжысёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1973 рэжысёр Магілёўскага драмтэатра, у 1973—1989 Брэсцкага.
Творчасць правіць
Паставіла больш за 50 спектакляў. Сярод іх: «Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага (1969) і «Бялее ветразь адзінокі» паводле В. Катаева (1970) у тэатры юнага гледача; «Безымянная зорка» М. Себасцьяна (1973) у Магілёве; «Даўгі нашы» Э. Валадарскага (1974), «Аперацыя «Мнагажэнец» А. Дзялендзіка (1975), «Каса марэ» І. Друцэ і «Укралі кодэкс» А. Петрашкевіча (1976), «Махляр смяецца апошнім» К. Крапівы і «Верачка» А. Макаёнка (з С. Еўдашэнкам; 1979), «Вап’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (1980) у Брэсцкім тэатры.
Літаратура правіць
- Белічэнка Таіса Іванаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.