Томас Хадсан
Томас Хадсан (англ.: Thomas Hudson; 1701 — 26 студзеня 1779, Твікенем) — англійскі жывапісец-партрэтыст.
Томас Хадсан | |
---|---|
англ.: Thomas Hudson | |
Дата нараджэння | 1701[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 студзеня 1779[4][5][…] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | калекцыянер мастацтва, мастак, партрэтыст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт[3] |
Уплыў | Jonathan Richardson[d][3] |
Уплыў на | Джошуа Рэйналдс[3], Peter Toms[d] і Джозеф Райт[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьТомас Хадсан нарадзіўся ў графстве Дэваншыр у 1701 годзе. Дакладнае яго месца нараджэння — невядома. Вучыўся мастацтву жывапісу ў Джонатана Рычардсана ў Лондане і супраць яго жадання ажаніўся з яго дачкой.
Найбольшая актыўнасць мастака прыпала на перыяд паміж 1740 і 1760 гадамі. З 1745 па 1755 год Томас Хадсан быў адным з самых папулярных у Лондане партрэтыстаў. У яго было шмат памочнікаў і вучняў, занятых афармленнем яго палотнаў, так драпіроўку за яго пісаў мастак Іосіф ван Aкен, афармлялі Джошуа Рэйналдс, Джозеф Райт, Джон Гамільтан Морцімер, Пітэр Томс і інш.
У 1748 годзе наведаў Нідэрланды, затым у 1752 годзе — Італію. У 1753 годзе ён набыў дом у Твікенеме і ў канцы 1750-х гадоў адышоў ад жывапісу.
Яго шырокая прыватная калекцыя твораў мастацтва была прададзена на трох аўкцыёнах.
Зноскі
- ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Thomas Hudson
- ↑ а б в г д https://www.npg.org.uk/collections/search/person/mp07144/thomas-hudson?role=art Праверана 26 студзеня 2021.
- ↑ RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
- ↑ Thomas Hudson — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7