Тотыла
Тотыла — кароль остготаў, кіраваў у 541—552 гадах.
Тотыла гоцк.: Badwila; лац.: Totila; грэч.: Τωτίλας | ||
![]() | ||
Тотыла, кароль остготаў у Італіі. Гравюра па дрэве з Нюрнбергскай хронікі Хартмана Шэдэля, 1493 год | ||
| ||
---|---|---|
541 — 552 | ||
Папярэднік | Эрарых | |
Пераемнік | Тэя | |
Дзейнасць | правадыр племені | |
Веравызнанне | хрысціянства арыянскай плыні | |
Нараджэнне | 516 | |
Смерць | 1 ліпеня 552 | |
БіяграфіяПравіць
Сын брата Ільдэбада. Камандуючы гарнізонам у Тарбезіі (суч. Трэвіза), і даведаўшыся пра забойства дзядзькі, Тотыла рыхтаваўся здацца візантыйцам, калі готы, незадаволеныя слабым Эрарыхам, абралі яго каралём у 541 годзе, верагодна, у кастрычніку. Неўзабаве забойства Эрарыха пазбавіла Тотылу ад гэтага суперніка. Дарэчы, магчыма, што Тотылу — мяркуючы па легендах на манетах і некаторых літаратурных крыніцах — на самай справе звалі Бадуіла, што значыць «Барэц» або «Баец».
Тотыла (хутчэй у 542, чым у 543 годзе) наведаў Святога Бенедыкта ў Монтэ Касіна, але паданне так сказіла гэты факт, што немагчыма сказаць, якую мэту ён пры гэтым пераследваў. Па сведчанні аўтографа папы Рыгора Вялікага, Святы Бенедыкт прадказаў Тотылу тэрмін яго праўлення і дату яго смерці.
Узначаліў барацьбу остготаў супраць Візантыі, якая імкнулася заваяваць остгоцкае каралеўства ў Італіі. Залучаў у сваё войска беглых рабоў і калонаў, даваў ім свабоду; канфіскоўваў землі рымскай арыстакратыі і хрысціянскай царквы, раздаваў іх сваім воінам. Атрымаў шэраг перамог над візантыйскімі войскамі: у 546 узяў Рым, адваяваў большую частку Італіі, Сіцылію, Сардзінію і Корсіку. У 552 у бітве каля Тагіна армія Тотылы разгромлена, а ён смяротна паранены.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- Foundation for Medieval Genealogy. Тотыла
- Genealogie Mittelalter. Тотыла
- Тотила // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.