Тоўстая магіла — буйны скіфскі курган IV стагоддзя да нашай эры, размешчаны каля гарадоў Пакроў і Нікапаль (Днепрапятроўская вобласць). Ускрыла і даследавала ў 1971 годзе экспедыцыя АН УССР (кіраўнік Б. М. Мазалеўскі, намеснік кіраўніка — Я. В. Чарненка).

Сталіца скіфаў Каменскае гарадзішча і г. зв.. скіфскія «царскія» магілы ў ніжнім цячэнні Дняпра
1) Нікапаль (сучасны горад)
2) Запарожжа (сучасны горад)
3) Тоўстая Магіла
4) Чартамлык
5) Каменскае гарадзішча
6) Салоха
7) Гайманава магіла
8) Мэлітопальскі курган
9) Алэксандропільскі курган
10) Вялікая Цымбалка
11) Казёл
12) Агуз

Унутры насыпанага кургана вышынёй 8,6 м і дыяметрам 70 м выяўлены два пахаванні (адно — разрабаванае) скіфскіх правадыроў са слугамі, коньмі, зброяй, металічным і гліняным посудам, знойдзены больш 600 залатых упрыгожванняў. Найбольш каштоўнымі знаходкамі лічацца меч у ножнах з дзяржальняй у залатой асадцы, і залатая пектараль, упрыгожаная жывёльнымі сцэнамі і сюжэтамі з жыцця скіфаў. Знаходкі захоўваюцца ў Музеі гістарычных каштоўнасцяў Украіны ў Кіеве. Паводле падлікаў Мазалеўскага, у будаўніцтве кургана ўдзельнічала да двух з паловай тысяч чалавек, якія, завяршыўшы працу, зладзілі там трызну па цару, пра што сведчыла процьма аскепкаў амфар, а таксама мноства костак — коней, дзікіх кабаноў, аленяў — у рове вакол кургана.

Цэнтральнае пахаванне правіць

 
Пектараль з кургана Тоўстая магіла

Цэнтральнае (разрабаванае) пахаванне мела плошчу 4 м² і вышыню 1,3 м. Рэшткі знойдзенага шкілета належалі даросламу мужчыну. Тут археолагамі былі знойдзены рэшткі залатых спражак, абломкі металічных пласцін даспеха, баявы пояс, упрыгожаны бронзавымі пласцінамі, нагайка з залатымі ўпрыгожваннямі, два нажы, двухзубцовы відэлец, фрагмент булавы і абломкі двух жалезных наканечнікаў дроцікаў, чатыры сайдакі са стрэламі, бронзавыя катлы і гліняная амфара з трыма ручкамі. У кароткім калідоры — дромасе, які злучае пахавальную камеру з уваходнай ямай, былі выяўленыя залатая пектараль і жалезны меч з абкладзенай золатам дзяржальняй, у ножнах, таксама пакрытых залатой абкладкай з рэльефнымі ўпрыгажэннямі. Абкладку ножнаў мяча ўпрыгожваюць малюнкі ў скіфскім «звярыным стылі»: сцэны барацьбы жывёл. Пад перакрыжаваннем мяча ў геральдычнай аснове стаяць пеўні, якія б'юцца, ніжэй фантастычны грыфон, што раздзірае аленя, конь, на якога ззаду напаў леў, а спераду — грыфон, яшчэ ніжэй — леапард, які напаў на аленя, і, нарэшце, паядынак льва і леапарда. На выступе для падвешвання меча да партупеі намаляваны фантастычны рагаты ільвінагаловы грыфон, хвост якога канчаецца змяінай галавой.

Таксама ў пахаванні знойдзеныя парэшткі 6 коней у багата ўпрыгожанай золатам і срэбрам збруі  (руск.) і трох конюхаў, старэйшы з якіх меў на шыі залатую грыўню.

Пабочнае пахаванне правіць

Два калідоры-дромасы вялі ў больш позняе пабочнае пахаванне. У ім былі выяўленыя 5 шкілетаў. Галоўны з іх належаў жанчыне, другі па значэнні — малалетняму дзіцяці. Абодва пакрытыя вялікай колькасцю залатых упрыгажэнняў. Яшчэ тры шкілеты, відавочна, належалі слугам (па меркаванні археолагаў, кухарцы, воіну і возніку), якія памёрлі гвалтоўнай смерцю. Ідэнтыфікацыя прафесійнай прыналежнасці слуг грунтуецца на прадметах, знойдзеных каля шкілетаў: бронзавы посуд каля парэшткаў кухаркі, сайдак са стрэламі каля воіна і абломкі рытуальнай падводы каля возніка. Цела дзіцяці (узрост каля 2-3 гадоў) знаходзілася ў драўляным саркафагу, упрыгожаным алебастрам. У саркафагу таксама знаходзіліся залаты бранзалет і залаты пярсцёнак, масіўная залатая грыўня, залатыя завушніцы. Адзенне была цалкам пакрыта залатымі пласцінамі. У падгалоўі знаходзіліся святыя для скіфаў сярэбраныя пасудзіны: рытон у форме рога, паўсферычная чаша і невялікі збан з акруглым дном, па форме падобны да знакамітых вазаў з курганоў Куль-Оба  (руск.) і Часці.

Шляхетная скіфская жанчына з пабочнага пахавання знаходзілася ў багата ўпрыгожаным уборы. На яе галаве была высокая шапка канічнай формы, вышываная залатымі пласцінамі. Яе сукенка з пашыранымі на канцах рукавамі ўпрыгожвалі два шэрагі залатых пласцін, а абутак — залатая вышыўка. Акрамя гэтага ў пахаванні таксама былі выяўленыя:

  • масіўныя залатыя завушніцы з выявай багіні, якая сядзіць на троне, узняўшы дагары рукі;
  • залатая грыўня з 7 фігурамі ільвоў, якія пераследуюць каня;
  • 3 залатыя бранзалеты;
  • 11 залатых пярсцёнкаў;
  • каралі;
  • бронзавае люстэрка
  • 3 пасудзіны (у тым ліку — чорная лакавая грэчаская чара).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мозолевский Б. Н., Курган Толстая Могила близ г. Орджоникидзе на Украине, «Советская археология», 1972, № 3.
  • Брашинский И. Б. В поисках скифских сокровищ. Ленинград. Издательство «Наука»: 1979. 144 с.
  • Кравченко С. Скифское золото // Наука и жизнь. 1971, № 9. — С. 10-12.
  • Николай Славинский. Пектораль // Вече, № 3, 2006

Спасылкі правіць