МТЗ-5

трактар
(Пасля перасылкі з Трактар МТЗ-5)

МТЗ-5 — колавы трактар агульнага прызначэння, які выпускаўся Мінскім трактарным заводам з 1957 па 1962 год і Паўднёвым машынабудаўнічым заводам з 1958 па 1972 г.

МТЗ-5
Вытворца МТЗ
Месца вытворчасці Мінск Сцяг БССР
Днепрапятроўск Сцяг УССР
Гады выпуску 19571962
Прызначэнне Універсальны
Падвеска
Тып хадавой часткі Колавы
Храналогія
МТЗ-2 МТЗ-50
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МТЗ-5 на Вікісховішчы

Трактар ​​шырокаўніверсальны, прызначаўся для транспартных работ, для выканання работ па доглядзе прапашных культур, ворыва лёгкіх і сярэдніх глеб, перадпасяўной апрацоўкі, пасеву і ўборкі збожжавых культур. Да трактара выраблялася разнастайнае навясное пагрузачна-транспартнае абсталяванне: стогакід, капнавоз універсальны навясны (КУН), вілачны пагрузчык.

Апісанне правіць

З'яўляецца далейшым развіццём канструкцыі трактара МТЗ-2.

Асновай трактара служыла паўрама, выкананая з двух швелераў, злучаных паміж сабой адліваным пярэднім брусам, корпусаў муфты счаплення, каробкі перадач і задняга моста. У пярэдняй частцы ўсталёўваўся рухавік, пры гэтым яго задняя частка праз картэр махавіка жорстка змацоўвалася з корпусам муфты счаплення. А спераду рухавік пры дапамозе шарнірнай апоры мацаваўся да пярэдняга брусу паўрамы. Непасрэдна за рухавіком размяшчаўся механізм трансмісіі, які ўключаў муфту счаплення, злучальную муфту, каробку перадач, галоўную перадачу, дыферэнцыял і бартавыя перадачы. Трансмісія мела механізм блакіроўкі дыферэнцыяла.

Пярэдняя вось трактара ўяўляла сабой адліваную трубчастую, тэлескапічную бэльку. Вядучыя колы ўсталёўваліся на шліцавых канцах паўвосяў канчатковых перадач і перамяшчаліся ўздоўж гэтых шліцаў. Перамяшчэннем задніх колаў уздоўж шліцаў змянялася каляіна трактара ў межах 1200-1550 мм, а пры перастаноўцы колаў увагнутым бокам дыскаў вонкі — шырыня каляіны павялічвалася да 1800 мм. Тормазы — калодачнага тыпу. Для працы ў цяжкіх глебавых умовах маглі быць абсталяваны паўгусенічным ходам.

У 1959 годзе была пачата вытворчасць здымнай кабіны.

Мадыфікацыі правіць

МТЗ-5

Базавая мадэль. На трактары ўсталёўваўся рухавік Д-40К магутнасці 40 к.с. Мадэль выпускалася каля года, пасля чаго была праведзена мадэрнізацыя. Выраблена 10 189 адз[1].

МТЗ-5К

Мадыфікацыя з паасобна-агрэгатнай гідраўлічнай навясной сістэмай. Выпускаўся некалькі месяцаў. У 19571958 выраблена 14 769 адз[1].

МТЗ-5М

У 1957 годзе МТЗ-5 быў мадэрнізаваны. МТЗ-5М меў рухавік Д-40М магутнасці 45 к.с. Замест пускавога бензінавага рухавіка быў усталяваны электрастартэр. У 19581960 выраблена 20 163 адз[1].

МТЗ-5Л

Адрозніваўся ад МТЗ-5М тым, што на ім усталёўвалі рухавік мадэлі Д-40Л (без свечак напальвання і дэкампрэсійнага механізма), а замест электрастартэрнага пуску быў захаваны запуск з дапамогай пускавога бензінавага рухавіка. Электраабсталяванне пераменнага току.

У 19581960 выраблена 41 118 адз[1].

 
МТЗ-5МС
МТЗ-5МC / МТЗ-5ЛC

Літара "С " у пазначэнні азначала «хуткасны» — «руск.: Скоростной». Магутнасць рухавіка падвысілі да 48 к.с. за кошт павелічэння колькасці абаротаў да 1600 аб/хв (замест 1500). Дыяпазон рабочых хуткасцяў усталявалі ў межах 5—10 км/г. Колькасць рабочых перадач у скрынцы перадач павялічылі з чатырох да пяці. У астатнім прынцыповых адрозненняў ад трактароў МТЗ-5Л і МТЗ-5М не было.

Вытворчасць хуткасных машын пачалася ў 1959 годзе[2]. Да 1961 года выраблена 49 927 адз[1].

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

Мадэль МТЗ-5 / МТЗ-5К МТЗ-5Л / МТЗ-5М МТЗ-5ЛС / МТЗ-5МС
Гады выпуску 1956 / 1957—1961 1958—1960 1961—1962
Колавая формула 4x2
Маса, кг 3190 2750 3075
Габарытныя памеры, мм 4095 x 1884 x 1900 4095 x 1884 x 1910 4095 x 1884 x 2390
Радыус павароту, м 3,7
Каляіна, мм 1200...1800
Колавая база, мм 2380 2450 2450
Клірэнс, мм 525 650 480
Шыны спераду 6,50x20 6,50x20 6,00x20,
6,50x16
Шыны ззаду 12x38 12x38 12x38,
11x38
Рухавік Д-40К Д-40Л / Д-40М Д-48Л / Д-48М
Аб'ём, см³ 4050 4050 4050
Магутнасць, к.с. 40 пры 1400 аб/хв 45 пры 1500 аб/хв 50 пры 1600 аб/хв

Зноскі

  1. а б в г д Тракторы «Беларусь»: от МТЗ-3 до МТЗ-7 // Сельский механизатор : часопіс. — 2011. — № 3. — С. 16. (руск.)
  2. Минский Тракторный Завод — история развития техники Архівавана 14 жніўня 2011. (руск.)

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць

  •   На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме МТЗ-5
  • МТЗ-7 (-7М, −7Л, −7МС, −7ЛС) — мадыфікацыя з усімі вядучымі коламі, выпускаўся з 1958 года.