Транквіла Крэмона
Транквіла Крэмона (іт. Tranquillo Cremona; 10 красавіка 1837, Павія — 10 чэрвеня 1878, Мілан) — італьянскі мастак, ілюстратар, заснавальнік руху скапільятура ў жывапісе XIX стагоддзя.
Транквіла Крэмона | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 красавіка 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1878[1][3][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, фатограф |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | Scapigliatura[d] |
Уплыў на | Francesco Filippini[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Ламбардыі. Брат матэматыка Луіджы Крэмона. У 1848—1849 г. вучыўся ў рысавальнай школе пад кіраўніцтвам Чэзарэ Ферэры.
У 1852—1859 гадах жыў у Венецыі. Навучаўся жывапісу ў Венецыянскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Джавані Карнавалі. Студэнтам быў уражаны майстэрствам венецыянскіх жывапісцаў XV—XVI стагоддзяў, больш чым мастакоў традыцыяналістаў акадэміі. Быў зачараваны багаццем каляровай гамы і тэндэнцыі растушавання ліній, якія адрозніваюць некаторыя карціны позняга Тыцыяна.
У Венецыі Т. Крэмона атрымаў шэраг узнагарод у конкурсах студэнцкіх работ, і трохгадовую стыпендыю ўрада Аўстра-Венгрыі.
У 1859 годзе, каб пазбегнуць прызыву на аўстрыйскую ваенную службу, мастак пераехаў у Мілан, дзе стаў заснавальнікам і актыўным членам руху скапільятура.
Зноскі
- ↑ а б Tranquillo Cremona
- ↑ Hills-Nova C. Tranquillo Cremona // Cremona, Tranquillo // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T020193
- ↑ Tranquillo Cremona — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7