Троіцкая царква (Княгінін)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Княгінін Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Троіцкая царква
54°41′05″ пн. ш. 27°10′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Княгінін
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Царква ў пачатку XX ст.

У цэнтры вёскі. Акружана бутавай агароджай з арачнай брамай пад кілепадобным франтонам. Пабудавана каля 1772 года з дрэва на месцы ўніяцкага храма, вядомага з 1713 года. Храм драўляны, ніколі не зачыняўся і не перабудоўваўся. Тыповы вясковы прыход, з скарачальнай колькасцю вернікаў. Дзякуючы пастаянным рамонтам храм падтрымліваецца ў належным стане.

У 2010 годзе значна актывізавалася парафіяльнае жыццё з прызначэннем новага пробашча-іерэя Канстанціна Мікалаевіча Яромчыка. Ён актыўна працуе з насельніцтвам, у храме ў 2010 годзе правёў сур’ёзныя рамонтныя работы — замянілі купалы і вокны.

У 2011 годзе намаганнямі настаяцеля зроблены капітальны рамонт даху, з заменай дахавага матэрыялу, а таксама сцен храма. Праца праведзена вялікая, храм набыў зусім новы выгляд. У 2012 годзе былі канчаткова завершаны работы па рэканструкцыі ўнутранай прасторы храма. Уладкаваны новы пасад, набыта новае царкоўнае начынне. 29 верасня 2012 г. храм пасля рэстаўрацыі быў урачыста асвечаны вікарыем Мінскай епархіі Праасвяшчэнным Веніямінам. Пробашч парафіі ўзведзены ў сан протаіерэя.

Архітэктура правіць

 
Царква з боку апсіды

Помнік народнага дойлідства. Будынак царквы чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: нізкі прытвор, прамавугольны ў плане бабінец з двух’яруснай (нізкі васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда з рызніцай. Шацёр званіцы і двухсхільны дах апсіды завершаны цыбулепадобнымі макаўкамі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам, яго бакавыя фасады расчлянёны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі і лучковымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах у форме какошнікаў. Гарызантальна ашаляваныя сцены апяразаны аркатурнымі фрызамі. Пазбаўлены дэкору інтэр’ер мае выразную прасторавую арганізацыю за кошт узаемасувязі рознавялікіх памяшканняў.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць