Трубінец
Трубіне́ц — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 4 км на ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Чарасы, у басейне ракі Мёрыца.
Трубінец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134,3 м |
Даўжыня | 0,58 км |
Шырыня | 0,26 км |
Плошча | 0,11 км² |
Аб’ём | 0,0004 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,45 км |
Найбольшая глыбіня | 11,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,6 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,36—0,42 ‰ |
Празрыстасць | каля 1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 11,8 м, сярэдняя — 3,6 м. Аб’ём вады ў возеры 0,4 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Плошча вадазбору 9 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, пераважна спадзістыя, разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на захадзе нізкія, забалочаныя. Зона мелкаводдзя займае каля 25 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1,2—1,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 5—40 м ад берага возера.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 103. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)