Трудовая смена
«Трудовая смена» — газета ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1980 года.
«Трудовая смена» | |
---|---|
Тып | газета |
Галоўны рэдактар | Марыя Пятроўна Буднік |
Заснавана | 1980 |
Мова | руская |
Перыядычнасць | адзін разы на тыдзень |
Галоўны офіс | Полацк, вул. Будаўнічая, 30 |
Вэб-сайт | polotsk-psv.by/company/s… |
ГісторыяПравіць
У канцы 1970-х гадоў колькасць работнікаў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» складала больш за 7 тысяч чалавек. Штомесячная насценная газета «За камуністычны труд» не магла ў поўнай меры адлюстроўваць усе падзеі, што адбываліся ў калектыве прадпрыемства. Таму кіраўніцтва неаднаразова хадайнічала ў вышэйшыя дзяржаўныя і партыйныя інстанцыі аб заснаванні шматтыражнай газеты прадпрыемства.
Газета заснавана загадам Дзяржаўнага Камітэта БССР па справах выдавецтва, паліграфіі і кніжнага гандлю № 200 ад 24 верасня 1979 года «Аб выданні шматтыражнай газеты» з 1 студзеня 1980 года. Загадам таксама ўсталёўвалася, што газета будзе выхадзіць на 4 палосах палавіннага фармату, перыядычнасцю 1 раз у тыдзень. 10 студзеня 1980 года працаўнікі ААТ «Полацк-Шкловалакно» атрымалі першы нумар газеты. На падставе загаду ў штаце газеты з’явіліся першыя супрацоўнікі: рэдактар Уладзімір Міхайлавіч Рыбакоў і карэспандэнт Арсень Яфімавіч Войтаў[1].
РэдактарыПравіць
- Уладзімір Міхайлавіч Рыбакоў
- О. І. Гавейновіч
- Галіна Сяргееўна Іванова
- Марына Адамаўна Касцючэнка
- Марыя Пятроўна Буднік