Трыніта-дэі-Монці
Трыніта-дэі-Монці, таксама Santissima Trinità al Monte Pincio — тытулярная царква (з 13 красавіка 1587 г.) у Рыме, на вяршыні Іспанскай лесвіцы.
Каталіцкая базіліка | |
Санта-Трыніта-дэі-Монці | |
---|---|
Santa Trinita dei Monti | |
![]() Фасад | |
41°54′23″ пн. ш. 12°29′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Рым, на плошчы п'яцца Трыніта дэі Монці. |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
Архітэктар | Джакама Дэла Порта, Annibale Lippi[d] і Карла Мадэрна |
Дата заснавання | 1502 |
Стан | дзеючы храм |
Сайт | trinitadeimonti.net/… (італ.) (фр.) (англ.) |
![]() |
Будаўніцтва царквы пачалося ў 1502 годзе па заказе і на сродкі караля Францыі Людовіка XII і працягвалась да 1585 г. У 1816 годзе царква падверглася сур'ёзнаму разбурэнню, пасля чаго была грунтоўна перабудавана. Антычны абеліск (рымская імітацыя егіпецкага абеліска) з садоў Салюсція быў устаноўлены тут у 1789 г. У царкве знаходзіцца шэдэўр Даніэле да Вальтэра «Зняцце з крыжа».
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Trinitadeimonti8b7.jpg/220px-Trinitadeimonti8b7.jpg)
Тытулярная царква
правіцьЦарква Санта-Трыніта-дэі-Монці з'яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Трыніта-дэі-Монці з 21 кастрычніка 2003 года, з'яўляецца французскі кардынал Філіп Барбарен.
Літаратура
правіць- Heinz-Joachim Fischer, «Rom. Zweieinhalb Jahrtausende Geschichte, Kunst und Kultur der Ewigen Stadt», DuMont Buchverlag, Köln 2001, ISBN 3-7701-5607-2.