Адкрыць галоўнае меню

Тунгу́ска (руск.: Тунгу́ска)[2] — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Хабараўскім краі і на мяжы з Яўрэйскай аўтаномнай вобласцю, левы прыток ракі Амур.

Тунгуска
руск.: Тунгуска
Каля сяла Мікалаеўка (Яўрэйская аўтаномная вобласць)
Каля сяла Мікалаеўка (Яўрэйская аўтаномная вобласць)
Характарыстыка
Даўжыня 86 км
Плошча басейна 30 200 км²
Басейн Амур → Ахоцкае мора
Басейн рэк Ціхі акіян
Расход вады 415 м³/с (каля сяла Архангелаўка[1])
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне рэк Кур і Урмі
 · Каардынаты 48°43′59″ пн. ш. 134°17′02″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 · Каардынаты 48°37′08″ пн. ш. 134°59′59″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць
Тунгуска (прыток Амура) (Хабараўскі край)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Тунгуска на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 86 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 37 км ад вусця 380[3] м³/с, каля сяла Архангелаўка — 415[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 11,993[3] км³/год. Утвараецца ў месцы зліцця рэк Кур і Урмі. Верхняе цячэнне ракі ў міжгорных катлавінах Бурэінскага хрыбта, ніжняе і сярэдняе — па Ніжнеамурскай нізіне. Даліна Тунгускі мае шырыню 8—16[3] км. Пойма шырокая, двухбаковая. Рэчышча шырынёй 300—400 м, звілістае, у ніжнім цячэнні маюцца адносна прамыя ўчасткі. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. У басейне Тунгускі каля 2000[3][1] азёр агульнай плошчай 80[3] км². Рака суднаходная на адлегласці 90[4] км ад вусця, сплаўная.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998.(руск.) 
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Чернов А. В. Тунгуска // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  4. Река ТУНГУСКА // Государственный водный реестр РФ(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Тунгуска // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 435. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць