Тупік (фільм, 1966)
«Тупік» (фр.: Cul-de-sac) — псіхалагічны трылер 1966 года рэжысёра Рамана Паланскага, трэці поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Раман Паланскі і Жэрар Брак . Галоўныя ролі выканалі Лаянел Стэндэр , Дональд Плезенс, Франсуаза Дарлеак і Джэк Мак-Гоўран[9].
Тупік![]() | |
---|---|
англ.: Cul-de-sac | |
Жанры | камедыйны трылер[d], драматычны фільм і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсары | |
Сцэнарысты | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 111 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1966 |
IMDb | ID 0060268 |
Сюжэт
правіцьКарціна апавядае пра закаханую пару, якая збегла на востраў. Маладыя людзі хацелі адасобіцца, але замест гэтага сутыкнуліся з двума збеглымі злачынцамі. Парачка адпетых крымінальнікаў, Рычард па мянушцы «Дзікі» і Олбі, рухаецца ў невядомым напрамку па бясконцай шашы. Вакол пустынны пейзаж, а ззаду распасцёрлася мора. Аўтамабіль даўно зламаўся, і адзін з хлопцаў штурхае яго, пакуль іншы знаходзіцца за рулём, бо цяжка паранены. Сілы на зыходзе, а гэты пракляты прыліў, здаецца, ніколі не скончыцца. Рычард пакідае паміраючага Олбі, каб знайсці тэлефон. Праз некаторы час ён знаходзіць прыбярэжны замак на стромай скале, а непадалёк напаўаголеную парачку на пяску. Рычард прыкідваецца падарожнікам і знаёміцца з насельнікамі замка, Джорджам і яго жонкай Тэрэзай. Цяпер яны ўчатырох вымушаны заставацца на востраве, адрэзаныя ад цывілізацыі ў надзеі перажыць прыліў.
Акцёрскі склад
правіцьЛаянел Стэндэр | – Рычард «Дзікі» |
Дональд Плезенс | – Джордж |
Франсуаза Дарлеак | – Тэрэза |
Джэк Мак-Гоўран | – Олбі |
Узнагароды
правіцьПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі[10].
Крыніцы
правіць- ↑ Person Profile // Cul-de-sac — 1990. Праверана 13 студзеня 2020.
- ↑ Cul-de-sac Праверана 13 студзеня 2020.
- ↑ а б http://stopklatka.pl/film/matnia Праверана 19 мая 2016.
- ↑ а б в г д http://www.bbfc.co.uk/releases/cul-de-sac-2012 Праверана 19 мая 2016.
- ↑ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=163.html Праверана 19 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0060268/fullcredits Праверана 19 мая 2016.
- ↑ а б в http://www.ofdb.de/film/13637,Wenn-Katelbach-kommt Праверана 19 мая 2016.
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Cul-de-sac (1966) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2022.
- ↑ Cul-de-sac (1966) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2022.
Спасылкі
правіць- Тупік на сайце «Internet Movie Database» (англ.)